ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна занесена на рэспубліканскую Дошку гонару

Актуально Наш край Экономика

СтанкевичN9178

ААТ «Шайцерава» другі год запар занесена на рэспубліканскую Дошку гонару.

Нягледзячы на дыспарытэт цэн у сельскагаспадарчай галіне, фінансавае становішча прадпрыемства застаецца стабільным. Калектыў пад кіраўніцтвам М. П. Гумнянкова працуе над паляпшэннем дасягнутых вытворчых паказчыкаў, павелічэннем прыбытку, насычэннем рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй, зніжэннем выдаткаў вытворчасці.
Работнікі ААТ «Шайцерава» неаднаразова выходзілі пераможцамі абласнога і раённага спаборніцтва па вытворчасці збожжа і малака. За дасягнутыя поспехі сельгаспрадпрыемства адзначана Ганаровымі дыпломамі і Граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў.
У «Шайцерава» працуюць 337 чалавек. Асноўнымі відамі дзейнасці з’яўляюцца вырошчванне свіней і буйной рагатай жывёлы, вытворчасць і рэалізацыя малака, прадукцыі раслінаводства. Тэмп росту валавой прадукцыі ў цэлым па прадпрыемстве за 2018 год склаў 111,6%, у тым ліку ў жывёлагадоўлі – 110,5%, раслінаводстве – 116%.
Вытворчасць прадукцыі раслінаводства мае вузкую накіраванасць. З усіх пасяўных плошчаў каля 67% адводзіцца пад вырошчванне збожжавых культур. У мінулым годзе выраблена 6405 тон малака пры надоі на карову 8362 кг. Рэалізавана 5903 тоны, гатункам «экстра» – 78,7%.
У 2018 годзе атрымана 4008 тон прадукцыі свінагадоўлі. У мясаперапрацоўчым цэху выпрацавана 4067 тон мяса, у каўбасным выраблена 486 тон гатовай прадукцыі. У Наваполацку адкрыты 3 новыя фірменныя крамы, створана 12 працоўных месцаў.
На прадпрыемстве рэа-лізаваны інвестыцыйныя праекты на суму 3057 тыс. руб. Сярод найбольш значных – будаўніцтва сянажных траншэй, газіфікацыя зернесушыльнага комплексу, набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі. Пачата будаўніцтва малочна-таварнай фермы ў в. Жыгулі. Асноўнай крыніцай інвестыцый з’яўляюцца ўласныя сродкі прадпрыемства.
Дасягнутыя вынікі дазваляюць калектыву штогод павялічваць вытворчасць і продаж сельскагаспадарчай прадукцыі, паляпшаць яе якасць, укараняць новыя тэхналогіі.
Ксенія ТАМАШЭВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *