Лідар пасяўной — механізатар з Нурава

Актуально Экономика

Раман Размысловіч з ААТ “Нурава” з самага пачатку пасяўной кампаніі ўзначальвае раённую зводку лідараў на сяўбе яравых культур.

IMG_1509 копия
Поспех механізатара не выпадковы. Хлопец працалюбівы і напорысты. Добра ведае працу сейбіта, разумее, што кожная хвіліна дарагая. Тым больш у сёлетніх умовах, калі надвор’е не давала разгарнуцца на поўную моц у полі. Аднак, калі меркаваць па настроі, Раман Мікалаевіч не маркоціцца. Ураджай у гаспадарцы прагназуецца добры, а вынік прыходзіць ва ўпартай працы.
На МТЗ-3022 з АПП-6 ён адзін справіўся з сяўбой яравых зерневых на большай частцы плошчаў, зараз на дапамогу прыйшоў Ігар Красоўскі. Гэта вельмі важна – працаваць у камандзе.
Выдатныя паказчыкі сейбіта не застаюцца без увагі з боку раёна і кіраўніцтва гаспадаркі. З працоўнымі дасягненнямі яго павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй, якая ўручыла вымпел перадавіку, і дырэктар ААТ “Нурава” Васіль Шылаў.
Алена Уладзіміраўна пацікавілася ўмовамі працы механізатараў у сельгаспрадпрыемстве, арганізацыяй гарачага харчавання і адпачынку. Раман Размысловіч усім задаволены і паабяцаў і надалей шчыра працаваць.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКУ: Васіль Шылаў і Алена Зуй віншу-юць Рамана Размысловіча (у цэнтры) з працоўнымі дасягненнямі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *