Сяўба на Верхнядзвіншчыне ідзе ў любое надвор’е

Актуально Экономика

Зараз, калі добрае надвор’е так патрэбна хлебаробам, яно нібы выпрабоўвае іх. Хмары  кружаць і раз-пораз палохаюць дажджом. І тут жа, нібы насміхаючыся, выглядае сонейка. Аднак чакаць літасці ад прыроды людзям няма калі – кожная пагодлівая часіна на вагу золата. 

— Трэба адсеяцца да першага мая, — гаворыць галоўны аграном ААТ “Прудзінкі” Віктар Курыкша. – Што ў гэты тэрмін пасеем, то і будзе ўраджайным. Часу засталося ўсяго нічога. Але мы прыкладаем усе намаганні. Было б надвор’е і тэхніка не падводзіла. Апошняя падрыхтавана ў поўным аб’ёме.
Калі ж здараюцца непаладкі, з імі аператыўна на мехдвары ці прама ў полі спраўляецца спецыяльная рамонтная брыгада.
Тэхніка і людзі на палях з шасці гадзін раніцы да вечара і без выхадных. Перапынак робіцца толькі на абед, а калі дождж не дае сеяць — механізатары завіхаюцца каля тэхнікі. Восенню дажджлівае надвор’е не дазволіла ў поўным аб’ёме пасеяць азімыя. Таму сёлета і павялічыўся яравы клін.

М. Смірноў, В. Байкоў, Р. Мардвінцаў  з галоўным аграномам В. Курыкша.М. Смірноў, В. Байкоў, Р. Мардвінцаў з галоўным аграномам В. Курыкша.

Як і іншыя гаспадаркі, “Прудзінкі” будуць рабіць акцэнт на кармавыя культуры – травы, адналетнія – гарох з пілюшкай, віка-аўсяную сумесь, райграс пашавы. Скарацілі аб’ёмы сяўбы кукурузы да 350 гектараў.
Ва ўрочышчы Мшарка, дзе ў дзень нашага прыезду механізатары планавалі пры добрым надвор’і завяршыць сеў яравога рапсу, апрацоўкай глебы на К -744 з КЧ5,1 займаўся Вячаслаў Байкоў. На сеялцы — Міхаіл Смірноў. Неабходныя ўгнаенні, у тым ліку такі патрэбны фосфар, тут ужо загадзя ўнесены.
Праца ішла і на палетках каля в. Міхайлова. На сеялках упраўляліся Раман Смірноў, Уладзімір Быкаў і Аляксандр Барсток. А глебу апрацоўвае на К-701 з КЧ5,1 Віктар Маркевіч.
Пад зернебабовыя ўнося-цца мінеральныя ўгнаенні. Гэтай справай на МТЗ-82.1 з МТТ4У займаецца Леанід Дубіна. А другую падкормку азімага рапсу на “РОСА” вядзе Аляксандр Байкоў.
Усе работнікі, занятыя на пасяўной, прайшлі інструктажы, забяспечаны спецадзеннем і сродкамі аховы. А моцным сродкам стымулявання работы з’яўляецца добры заробак.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *