Верхнядзвінскі механізатар узнагароджаны за 1 месца ў вобласці

Актуально Экономика

P1080547 копия

Хуткімі тэмпамі правесці корманарыхтоўку, захоўваючы пры гэтым якасць і максімальную колькасць кармоў, – галоўная задача, якая стаіць сёння перад сельгаспрадпрыемствамі раёна. Ад гэтага будзе залежыць у далейшым і развіццё жывёлагадоўлі. 

Актыўнымі тэмпамі вядзе нарыхтоўку кармоў УПП “Вужыца-Агра”. Травы першага ўкосу – самыя лепшыя, таму асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць захоўванню неабходных тэхналогій, каб не страціць добры корм для жывёлы.
План нарыхтоўкі кармоў першым укосам складае 1200 гектараў, з іх 401 га займаюць шматгадовыя травы.
Неабходна нарыхтаваць 14536 тон сенажу, на сённяшні дзень нарыхтавана ўжо 8595 тон. Ураджайнасць зялёнай масы па гаспадарцы складае 194,3 цэнтнера з гектара.
Закладзены 3 сянажных траншэі і 1 бурт, а таксама 1 траншэя сіласу.
Першым у вобласці 1500 тон зялёнай масы траў першага ўкосу ў стрэйч-плёнку на МТЗ-3022 з ППУ-1250 нарыхтаваў работнік гэтай гаспадаркі – трактарыст-машыніст Андрэй Аляксандравіч Нарубін. На сённяшні дзень паказчык набліжаецца да 2500 тон. Гэта вынік працы не толькі ў сваім сельгаспрадпрыемстве, але і дапамогі іншым гаспадаркам раёна. З аднолькавай адказнасцю Андрэй Аляксандравіч адносіцца і да работы на прэсе, потым зоймецца перавозкай правяленай масы.
Павіншаваць яго з гэтай нагоды прыехалі спецыяліст райсельгасхарчу Л. К. Грэсько і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй.
А. А. Нарубіну ўручаны дыплом і грашовая ўзнагарода Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *