У Верхнядзвінскім раёне дзейнічае Міжнародны маладзёжны лагер «Бе-La-Русь»

Актуально Приграничье

З  27 па 30 ліпеня на Кургане Дружбы на стыку Беларусі, Расіі і Латвіі праходзіць ХХVІ Міжнародны маладзёжны лагер “Бе-LA-Русь-2017”.

IMG_4887 копия

У чарговы раз на мяжы трох рэспублік сабраліся найбольш актыўныя і ініцыятыўныя маладыя людзі – прадстаўнікі маладзёжных арганізацый, клубаў па інтарэсах, а таксама ветэраны маладзёжнага руху. Толькі з беларускага боку прыбыло звыш 300 удзельнікаў, прадстаўлены ўсе рэгіёны краіны і г. Мінск.

IMG_4962 копия
Удзельнікаў лагера аб’ядноўвае адзіная мэта – умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва, заснаванае на традыцыях старэйшага пакалення. З 1959 года Курган з’яўляецца сімвалам баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі. Ветэраны вайны перадаюць эстафету дружбы маладому пакаленню. Сёлета, падчас 58-й сустрэчы на Кургане Дружбы, закладзены новыя традыцыі ўшанавання агульнай памяці, і побач з ветэранскім Кастром Дружбы загарэўся маладзёжны. Удзельнікі лагера наведаюць музей баявой славы і правядуць мітынг памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.

DSC_01171 копия
Прадстаўнікі дэлегацый кожнай рэспублікі паўдзельнічаюць у дыскусійнай пляцоўцы “Моладзь трох краін – узаемадзеянне і супрацоўніцтва”. Маладзёжныя лідары абмяняюцца вопытам работы і абмяркуюць формы ўзаемадзеяння напярэдадні ХІХ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які пройдзе ў кастрычніку бягучага года ў Сочы.
Гасцей “Бе-LA-Руси” чакае насычаная праграма, у якой прадугледжаны шматлікія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, выставы, конкурсы бівуакоў і творчых візітак. Адбудуцца традыцыйныя папулярныя конкурсы “Бе-LA-Русские зори”, “Лепшая пара Бе-LA-Руси”, спаборніцтвы па перацягванні канату, дартсу, чэмпіянаты па футболу і валейболу.
Завершыцца маладзёжная сустрэча цырымоніяй узнагароджання і заключным канцэртам.

Ідэйнымі натхняльнікамі лагера выступаюць ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, ГА “Саюз за прагрэс моладзі Латвіі” і ГА “Расійскі саюз моладзі”. Назва лагера паходзіць з першых складоў назваў трох краін. Гаспадаром лагера пачаргова выступаюць адзін з трох яго арганізатараў. Сёлета гасцей прымае Расія.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *