У Росіцкім касцёле адбудзецца свята сям’і

Актуально Духовность

IMG_8690

1 мая, у панядзелак, у Росіцкім касцёле Найсвяцейшай Троіцы адбудзецца духоўнае свята “Малітва за сям’ю”.
У ПРАГРАМЕ:
11 гадзін – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, малітва на Святым Ружанцы з разважаннямі;
12.00 – святая Імша на ўрачыстасць Святога Юзафа, благаслаўленне сем’яў;
13.00 – канферэнцыя, для дзяцей – забаўляльная праграма;
14.00 – пачастунак у кафэ “У бусла”.
Плануецца, што ўдзел ва ўрачыстасцях прыме біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
* * *
Будзе арганізаваны дадатковы рэйс аўтобуса па маршруце Верхнядзвінск – Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінска 1 мая ў 10 гадзін. Зваротны рэйс з Росіцы на Верхнядзвінск – у 15 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *