На сцэне – “Ярыца!”

Культура

IMG_9983 копия

Калі гучаць гэтыя словы – не толькі верхнядзвінскі глядач, але і жыхары раёна, вобласці і па-за межамі краіны  добра ведаюць: гэты творчы калектыў забяспечыць бадзёры настрой, дапаможа адчуць гонар за самабытнасць беларускай песні і выкла-дзецца на сцэне на ўсе сто працэнтаў. 

Менавіта гэтага патрабуе ад сваіх артыстаў кіраўнік “Ярыцы” Майя Рубель, сама чалавек творчы і захаплёны сваёй працай.
Выступленні народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву дораць непаўторны нацыянальны каларыт раённым святам і канцэртам, абласным “Дажынкам” і “Славянскаму базару” у Віцебску. Высокай адзнакай яго дзейнасці з’яўляюцца разнастайныя ўзнагароды падчас конкурсаў і фестываляў.
Сёння, з нагоды свайго 20-годдзя, “Ярыца” будзе выступаць толькі для вас! Лепшыя нумары, нечаканыя дуэты не пакінуць раўнадушным нікога. Сардэчна запрашаем на канцэрт!
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



1 комментарий по теме “На сцэне – “Ярыца!”

  1. Молодцы девчонки. Гордость района. Так держать. Майя — супер. Поздравляю, дальнейших творческих успехов, долгих лет процветания!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *