Прафесійнае свята ў работнікаў аграпрама

Актуально Общество

IMG_8845 копия

Плывуць камбайны, нібы караблі —
Сабраць у час усё патрэбна зерне.
У полі ад зары і да зары
Вясковец — гаспадар надзейны.
Няма калі яму перадыхнуць
У клопатах штодзённых і ў справах.
Ніколі думкі не даюць заснуць —
Патрэбна накарміць усю дзяржаву.
Плывуць па небе чынна караблі.
Вясёлка птушкай пырхнула ў неба.
Я пакланюся нізка да зямлі
За цёплы і духмяны бохан хлеба!

Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Праца вяскоўцаў заслужана шануецца народам. Бо ад яе залежаць харчовая бяспека краіны і дабрабыт кожнага чалавека. Аграпрамысловы комплекс — важнейшая сфера эканамічнага жыцця нашага сельскагаспадарчага раёна. Таму і ўвага да гэтай галіны — асобая, а дачыненне да спраў земляробаў і жывёлаводаў маюць прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Свята працаўнікоў вёскі мы таксама лічым усенародным. У гэты дзень выказваем вялікую падзяку ўсім, хто вырошчвае шчодрыя ўраджаі, забяспечвае высокія прывагі і надоі, ператварае сельгаспрадукцыю ў якасныя харчовыя вырабы, спрыяе росту і развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці, дапамагае вяскоўцам на ўборцы ўраджаю. Вынік гэтай працы заслугоўвае самай высокай ацэнкі.
У бягучым годзе сабраны важкі хлебны каравай — другі па велічыні за ўсю гісторыю раёна. Атрыманы значныя ўраджаі іншых культур. Нашы сельгасвытворцы сталі пераможцамі рэспубліканскага і абласнога спаборніцтва ў розных намінацыях і дастойнымі ўдзельнікамі «Дажынак» у Гарадку.
Станоўчыя вынікі дасягнуты і ў жывёлагадоўлі. Праведзена вя-лікая работа па рэканструкцыі і тэхнічнаму пераўзбраенню малочна-таварных ферм, укараненню прагрэсіўных тэхналогій вытворчасці, умацаванню кармавой базы. Раён займае ў вобласці адно з лідзіруючых месц па вытворчасці малака.
Шчыра дзякуем працаўнікам АПК за нялёгкую працу, прафесіяналізм, любоў да роднай зямлі. Жадаем моцнага здароўя, вытрымкі, сямейнага цяпла і новых працоўных здзяйсненняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *