У райвыканкаме абмеркавана пытанне занятасці насельніцтва

Актуально Райисполком

Ход выканання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва па выніках 8 месяцаў бягучага года абмеркаваны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

занятость

Як паведаміў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне І. Г. Бальшой, па стану на 1 верасня на ўліку ў ад-дзеле занятасці стаяла 46 беспрацоўных грамадзян. Узровень беспрацоўя склаў 0,4% пры дапушчальных 1,5%. За 8 месяцаў знята з уліку 83 чалавекі, у тым ліку 51 беспрацоўны; прызначаны 162 дапамогі па беспрацоўі.
На той жа час у наяўнасці мелася 147 свабодных вакансій, заяўленых арганізацыямі і прадпрыемствамі, у тым ліку 102 — па рабочых спецыяльнасцях.
На рынку працы раёна захоўваецца структурны дысбаланс запыту і прапановы на рабочую сілу, патрэбнасць у рабочых прафесіях складае 69,4% ад агульнай колькасці заявак.
Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўю склаў 111,4 рублёў.
За студзень-жнівень за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуўся 491 чалавек, у тым ліку 299 беспрацоўных. З пачатку года працаўладкаваны 392 чалавекі, у тым ліку 229 беспрацоўных (81,7% і 73,9% у адпаведнасці з гадавым заданнем). На прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку накіраваны 4 беспрацоўныя, з іх 3 — па рабочых спецыяльнасцях.
Асаблівым попытам карыстаюцца рабочыя будаўнічых прафесій, вадзіцелі, швачкі, прадаўцы, запатрабаваны і інжынеры розных профіляў. У сельскай мясцовасці не хапае аператараў машыннага даення, ветурачоў і заатэхнікаў, трактарыстаў.
І гэта пры тым, што за студзень-жнівень колькасць занятага насельніцтва скарацілася ў параўнанні з апаведным перыядам мінулага года на 136 чалавек. Найбольшае зніжэнне спісачнай колькасці работнікаў дапусцілі ААТ «Інвет», хлебазавод, ПМК-44, райаграсервіс.
За прагулы і парушэнні працоўнай дысцыпліны звольнена 185 чалавек.
Да грамадскіх работ быў прыцягнуты 31 чалавек, у тым ліку 27 беспрацоўных (51,7 і 67,5 да гадавога задання). Садзейнічанне па арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў выглядзе прадастаўлення субсідый на агульную суму 37,2 млн рублёў аказана тром беспрацоўным (150% гадавога задання).
У рамках адаптацыі працаўладкаваны за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду сацыяльнай абароны беспрацоўны інвалід. На аплату яго працы наймальніку кампенсавана 17,7 млн рублёў.
З мэтай далучэння падлеткаў да працы і атрымання імі прафесійных навыкаў была арганізавана часовая працоўная занятасць 80 навучэнцаў сярэдніх школ, пры гэтым асвоена 99,7 млн рублёў. Па выніках 9 месяцаў будуць рэалізаваны ўсе вы-дзеленыя на гэтыя мера-прыемствы 145 млн.
50 млн рублёў выдзялялася на сацыяльна значымыя грамадскія работы, асвоена 39,2 млн. Арганізатарамі даных відаў работ вызначаліся Верхнядзвінскае ДРУВП ЖКГ і ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва Верхня-дзвінскага раёна».
І. Г. Бальшой адзначыў, што складана вырашаюцца пытанні працаўладкавання грамадзян, якія вызваліліся з месц пазбаўлення волі. Прычына — нежаданне гэтай катэгорыі грамадзян працаваць.
Раённы выканаўчы камітэт абавязаў упраўленні і аддзел райвыканкама сумесна з суб’-ектамі гаспадарання ўсіх форм уласнасці не дапускаць неабгрунтаванага зніжэння спісачнай колькасці работнікаў, забяспечыўшы эфектыўнае выкарыстанне рабочага часу; прадоўжыць работу па правядзенні кадравай дыягностыкі; захоўваць сацыяльную стабільнасць у працоўных калектывах, ажыццяўляць мерапрыемствы па аптымізацыі колькасці персаналу толькі сродкамі перапрафіравання існуючых або ўводу ў дзеянне новых (мадэрнізаваных) рабочых месц; не дапускаць неабгрунтаваных адмоў у прыёме на работу грамадзян, якія не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы.
Важным уяўляецца своечасовае прадастаўленне інфамацыі аб наяўных і свабодных рабочых месц для вымушаных мігрантаў з Украіны, у тым ліку з прадастаўленнем жылля.
Аддзелу ўнутраных спраў, упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама трэба прыняць вычарпальныя меры па працаўладкаванні бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, забяспечыць пастаянны кантроль за захаваннем імі працоўнай дысцыпліны; прадоўжыць работу па працаўладкаванні асоб, якія вярнуліся з месц пазбаўлення волі, па ўцягненні непрацуючых грама-дзян у працоўную дзейнасць.
Упраўленне па працы і занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама павінна актывізаваць дзейнасць па працаўладкаванні беспрацоўных на вучнёўскія рабочыя месцы ў рамках палажэння «Маладзёжная практыка»; па перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем’яў у сельскую мясцовасць на новае месца жыхарства з прадастаўленнем работы на аснове прадастаўлення фінансавай дапамогі за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *