Парушальнікі затрыманы

Приграничье

Пограничники

Як паведаміла прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада, у мінулыя выхадныя пагранічнікі затрымалі ў Верхнядзвінскім раёне нелегальных мігрантаў з В’етнама. Двое грамадзян гэтай краіны планавалі адправіцца цераз беларуска-латвійскую мяжу ў Еўропу ў пошуках лепшых умоў жыцця. Пры далейшых пошукавых дзеяннях пагранічнікі выявілі ячшэ адну групу нелегалаў. Аб гэтым былі праінфармаваны лат-війскія калегі, і цераз пэўны час парушальнікаў удалося затрымаць.
В’етнамцы дэпартаваны з Беларусі і ім забаронены ўезд у нашу краіну тэрмінам на тры гады.
* * *
Папярэджана таксама спроба парушыць граніцу ў Браслаўскім раёне. Грамадзянін Расіі 1978 года нараджэння прыбыў у Беларусь на асабістым аўтамабілі. Дабраўся да Браслава і меў намер трапіць у Юрмалу. Адзін з мясцовых жыхароў згадзіўся дапамагчы яму ў перасячэнні граніцы за грашовае ўзнагароджанне. Абодва яны затрыманы. Праводзіцца расследванне.
Камандаванне Полацкага па-гранічнага атрада ў чарговы раз напамінае аб тым, што пры спробе незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь парушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання з дэпартацыяй або накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі. Пры ўчыненнні аналагічнага правапарушэння на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання надыходзіць ужо крымінальная адказнасць у выглядзе арышту на тэрмін да 6 месяцаў або пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў.
Зноў цыгарэты
Супрацоўнікамі Віцебскай мытні, полацкімі пагранічнікамі паблізу чыгуначнага палатна ў Полацкім раёне пры спробе загрузкі 2000 пачак цыгарэт без акцызных марак у грузавы састаў, які рухаўся ў напрамку Даугаўпілса, затрыманы двое грамадзян Беларусі. Абодва жыхары Полацка.
На правапарушальнікаў складзены пратаколы. Яны будуць вымушаны заплаціць штраф у памеры да 50 базавых велічынь кожны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *