Творческая встреча в районной библиотеке

Актуально Культура


Днямі ў раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар «Паэтычны партрэт на фоне горада». На яго былі запрошаны паэты Верхнядзвіншчыны. Увазе прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя «Верхнядзвіншчына літаратурная», якая нагадала аб тых мясцінах раёна, з якімі звязаны жыццёвыя шляхі таго ці іншага паэта, пісьменніка. Да мерапрыемства аформілі кніжную выставу «Кожны край мае тых, хто яго праслаўляе». Сваімі творчымі набыткамі падзяліліся А. Мядзюта, Ч. Петрашкевіч, М. Карагод, А.Бубала.Тэматыка вершаў рознабаковая: пра радзіму, любімы горад, каханне. Асабліва эмацыянальнае выступленне атрымалася у М. Карагода. А. Бубала выказаў сваё меркаванне наконт стану сучаснай паэзіі. У дыскусіі прынялі ўдзел В. Болбат, П. Квяцінскі. Дарэчы, напярэдадні ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Пятра Квяцінскага «Отсроченное счастье».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *