Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Гэта свята сімвалізуе сувязь стагоддзяў і пакаленняў, вернасць традыцыям нашага народа і вялікую адказнасць за лёс Беларусі.
На шляху да самавызначэння беларусы вытрымалі многія выпрабаванні, але не дазволілі пазбавіць сябе свабоды, культурнай і духоўнай самабытнасці. Дата 17 верасня 1939 года стала сімвалам гістарычнага афармлення беларускай нацыі, жадання беларусаў жыць адной сям’ёй ва ўласным доме. У нашым прыгранічным раёне значнасць падзеі адчувалася асабліва: знікла мяжа, якая раздзяляла родных людзей, жыхары тэрыторый па абодва берагі Заходняй Дзвіны атрымалі магчымасць злучыцца і разам будаваць свой далейшы лёс.
Мы разам адстойваем незалежнасць сваёй Радзімы, клапоцімся аб мірным яе развіцці, працуем дзеля агульнага спакою і дабрабыту, шчаслівага будучага нашых дзяцей. Адзінства грамадства, заснаванае на спрадвечных каштоўнасцях, застаецца галоўнай умовай стабільнага руху наперад, крыніцай духоўнай моцы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Моцнага здароўя, дабрабыту, новых плённых дасягненняў на карысць Верхнядзвіншчыны і роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

