У райвыканкаме ўшанавалі працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару

Актуально Общество

У райвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару па выніках работы за 2013 год.

Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, старшыня райсавета дэпутатаў І. Ф. Козел, Герой Сацыялістычнай Працы Г. П. Шушкевіч (у цэнтры) з лаўрэатамі раённай Дошкі гонару.

 

Па традыцыі гэта мерапрыемства прыўрочана да Першамайскіх святаў, калі людзям працы аддаецца асаблівая пашана. Ва ўрачыстай абстаноўцы, пад гукі музыкі прысутныя сустракалі прадстаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі раёна, якія дабіліся значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

І. І. Марковіч віншуе з перамогай дырэктара КУВСГП «Верхнядзвінскі» А. Т. Тумашэвіча.

Віншуючы перадавікоў з працоўнай перамогай, старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Марковіч адзначыў, што наша краіна славіцца таленавітым і працавітым народам, які жадае жыць у добрасуседстве і дастатку. Добрасумленная праца спрыяе ўмацаванню эканомікі і з’яўляецца асновай дабрабыту і сям’і, і грамадства.

І. Ф. Козел уручае Падзячнае пісьмо Ж. Э. Фурс.

Мінулы год не быў простым для эканомікі раёна, як і для ўсёй краіны. Прынятыя высокія прагнозныя паказчыкі, разлічаныя на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё, патрабавалі высокай канцэнтрацыі сіл, самааддачы і прафесійнага майстэрства. Верхнядзвінскія працаўнікі здолелі праявіць свае лепшыя якасці — многае ўдалося зрабіць на гэтым стваральным шляху. Раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Па выніках года атрымана больш за 100 мільярдаў рублёў прыбытку. Аб’ём прамысловай прадукцыі перавысіў 500 мільярдаў рублёў, прадпрыемствамі выпушчана інавацыйнай прадукцыі на суму больш за 250 мільярдаў, асвоены выпуск 10 новых відаў прадукцыі.
Эканамічны рост дасягнуты прадпрыемствамі за кошт мадэрнізацыі вытворчасці, рэалізацыі наватарскіх ідэй і, безумоўна, высокага творчага патэнцыялу работнікаў. У мінулым годзе масласырзаводам завершана рэканструкцыя цэха па вытворчасці масла, магазіна і кафэ ў вёсцы Яніна; на хлебазаводзе ўстаноўлена новая лінія па вытворчасці сушкі; ААТ «Інвет» увёў у эксплуатацыю чацвёртую лінію ратацыйнага фармавання; перааснашчэнне вытворчасці пачаў завод сталярных вырабаў. Сёлета ў развіццё прамысловай галіны будзе інвеставана больш за 50 мільярдаў рублёў.
Пераадольваючы неспрыяльныя кліматычныя ўмовы, стабільна працуюць сельгасвытворцы: раён заняў першае месца ў вобласці па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых, надоях малака ад каровы; другое — па валаваму збору збожжа, вытворчасці малака і нарыхтоўцы кармоў. Выпушчана прадукцыі на 700 мільярдаў рублёў, атрымана 40 мільярдаў прыбытку. У кожнай гаспадарцы раёна ідзе рэканструкцыя малочна-таварных фермаў з будаўніцтвам даільных залаў. На гэтыя мэты накіравана звыш 170 мільярдаў рублёў. Галоўная задача бягучага года — забяспечыць фінансавую ўстойлівасць сельгасвытворчасці.
Кіраўнік раёна нагадаў, што асобая ўвага надаецца будаўніцтву жылля і дарог, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, навядзенню парадку на зямлі. Аб’ём будаўніча-мантажных работ у мінулым годзе перавысіў 160 мільярдаў рублёў, пабудавана 1960 квадратных метраў жылля.
Верхнядзвіншчына ўпэўнена выходзіць на сусветныя рынкі. На працягу года экспарт тавараў узрос на 11 %, экспартуецца звыш 50 найменняў прадукцыі ў 28 краін свету, у тым ліку такія аддаленыя, як Таджыкістан і Кітай. Каля 90% займае экспартны рынак Расіі.
Пашыраюцца магчымасці сферы гандлю і грамадскага харчавання, куды ў мінулым годзе інвеставана звыш 8 мільярдаў рублёў. Сёлета належыць пабудаваць або рэканструяваць яшчэ 4 гандлёвыя аб’екты.
Якасць жыцця непасрэдна залежыць ад развіцця медыцыны, адукацыі, культуры, спорту і турызму, іншых галін сацыяльнай сферы. Намаганні, якія прыкладаюцца ў барацьбе за чалавека фізічна і духоўна моцнага, высокаадукаванага, культурнага і маральнага, прыносяць плён. Назіраецца тэндэнцыя паляпшэння дэмаграфічных паказчыкаў, імкнення людзей да здаровага ладу жыцця, атрымання грунтоўнай адукацыі і запатрабаваных прафесій, грамадскай актыўнасці.
Сёлетні год насычаны значнымі падзеямі, калі мы можам і павінны праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм, нацыянальную годнасць, гасціннасць і добрасуседства. Гэта — святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 90-годдзя ўтварэння раёна, 55-годдзя Кургана Дружбы. У Год гасціннасці краіна сустракае ўдзельнікаў чэмпіяната свету па хакеі — ёсць выключная магчымасць паказаць гасцям, якая светлая і пазітыўная наша краіна — Беларусь.
Ігар Іванавіч асобна адзначыў, што ніхто і нішто не прынясе нам спакой і дабрабыт, акрамя нас саміх. Як будзем працаваць — так і будзем жыць. Прыклад перадавікоў вытворчасці ў сцвярджэнні гэтай высновы мае неацэннае значэнне. Ён падзякаваў працаўнікам за прафесіяналізм, наватарскі падыход, адданасць справе і пажадаў новых здабыткаў у працы, а таксама, каб яна прыносіла задавальненне і матэрыяльны дастатак.
Старшыня райвыканкама І.І. Марковіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ф. Козел павіншавалі вытворчыя калектывы і работнікаў арганізацый, якія ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама занесены на раённую Дошку гонару, і ўручылі ім Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта і кветкі.
Асобая падзяка на ўрачыстай цырымоніі была выказана ганароваму госцю — Герою Сацылістычнай Працы Ганне Паўлаўне Шушкевіч, якая працавала аператарам свінагадоўлі ў колішнім саўгасе «Дрысенскі».
У гонар перадавікоў прагучалі музычныя нумары, падрыхтаваныя артыстамі раённага Дома культуры.
С. Дзвінская.

За дасягненні ў сацыяльна-эканамічным і духоўна-асветніцкім развіцці на Дошку гонару Верхнядзвінскага раёна занесены:

Верхнядзвінскі вытворча-збытавы ўчастак філіяла «Энергазбыт» Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» (начальнік Палачанін Мікалай Мікалаевіч);
Установа «Рэдакцыя газеты «Дзвінская праўда» і праграмы радыёвяшчання Верхнядзвінскага раёна» (галоўны рэдактар Пакульневіч Яніна Станіславаўна);
Філіял «Верхнядзвінскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 143» КУП «Віцебскаблдарбуд» (начальнік Рагоўскі Міхаіл Уладзіміравіч);
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Верхнядзвінскаму раёну (начальнік Ушакова Ганна Міхайлаўна);
Камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна «Верхнядзвінскі» (дырэктар Тумашэвіч Антон Тадэвушавіч);
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Валынецкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» (дырэктар Іванова Алена Уладзіміраўна);
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Верхнядзвінска» (дырэктар Грыгор’ева Жанна Анатольеўна);
Бігосаўскі сельскі Дом культуры (дырэктар Маладажонава Надзея Якаўлеўна);
Сар’янскі фельчарска-акушэрскі пункт (загадчык Страха Вера Аляксееўна);
Балбека Вольга Сяргееўна, машыніст расфасовачна — упаковачных машын адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскхлебпрам» філіяла Верхнядзвінскі хлебазавод;
Аўсееў Леанід Васільевіч, слесар Верхнядзвінскага дзяржаўнага раённага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Шамшур Уладзімір Пятровіч, вадзіцель даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Верхнядзвінскага раёна»;
Снапок Таццяна Мікалаеўна, намеснік галоўнага бухгалтара па ўліку і падатках Верхнядзвінскага раённага спажывецкага таварыства;
Балаш Сняжана Уладзіміраўна, кравец швейнага ўчастка Дома быту адкрытага акцыянернага таварыства «Вытворча-гандлёвае аб’яднанне «Верус»;
Губанаў Васіль Іванавіч, дырэктар камунальнага ўнітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна «Дрысенскі»;
Адамоўская Святлана Сяргееўна, начальнік свінагадоўчага комплексу адкрытага акцыянернага таварыства «Шайцерава»;
Фурс Жанна Эдуардаўна, галоўны эканаміст камунальнага ўнітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна «Боркавічы»;
Забагонскі Мікалай Мікалаевіч, трактарыст-машыніст, камбайнер камунальнага ўнітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна «Каханавічы»;
Новікаў Ігар Аляксеевіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Бігосаўская дзіцячая школа мастацтваў»;
Рубін Алег Пятровіч, настаўнік працоўнага навучання дзяржаўнай установы адукацыі «Боркавіцкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна»;
Гайбут Наталля Анатольеўна, загадчык Жыгулёўскага фельчарска-акушэрскага пункта;
Маёр міліцыі Круклінскі Аляксандр Геранімавіч, начальнік аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта;
Валадзёнак Зоя Уладзіміраўна, старшыня Дзёрнавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *