«Дзвіна» — у ліку прызёраў себежскага турніру

Актуально Приграничье

Напружаным, але цікавым атрымаўся зімовы сезон у аматараў спорту нашага горада. Напрыклад, каманда па міні-футболу прыняла ўдзел у некалькіх прадстаўнічых турнірах і дабілася нядрэнных вынікаў. Вось што расказвае гуляючы трэнер каманды «Дзвіна» І. Чарнавок.


-З кастрычніка мінулага года па сакавік 2014-га мы ўдзельнічалі ў адкрытым чэмпіянаце г. Себежа. Турнір быў даволі прадстаўнічым, за першынство змагаліся дзевяць каманд: «Дзвіна», гаспадары пляцоўкі, прадстаўнікі некалькіх раёнаў Пскоўшчыны.
Чэмпіянат праводзіўся ў два кругі. Наша каманда набрала 37 ачкоў у шаснаццаці гульнях (12 перамог, 1 нічыя, 3 паражэнні). Розніца забітых і прапушчаных мячоў — 129 і 70. У выніку — трэцяе месца.
Лепшым бамбардзірам турніру стаў ігрок «Дзвіны» В. Шыманскі, на яго рахунку 38 галоў; лепшым іграком каманды прызнаны А. Зуеў. Абодва атрымалі спецыяльныя прызы ад арганізатараў спаборніцтваў.
Лічу, што поспеху паспрыяла шчырая захопленасць спортам нашых футбалістаў. Бо ўсе ездзілі ў Себеж на свае сродкі — спонсараў па розных прычынах не знайшлося. Як жа не назваць адданых футболу хлопцаў?! Гэта — А. Пяклёнак, П. Шадурскі, І. Шабан, А. Зуеў, В. Харчанка, В. Блашкевіч, Я. Рычык, В. Шыманскі, В. Яцко, І. Арлоўскі, М. Шчарбакоў, Д. Снапок, С. Юшкевіч, Н. Белазор.
Усе яны прасілі перадаць цераз газету шчырую падзяку за неацэнную дапамогу пры арганізацыі выездаў А. Е. Шадурскаму, а Ю. В. Булыга — за аказанне транспартных паслуг.
НА ЗДЫМКУ: каманда «Дзвіна».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *