Маладыя людзі выбіраюць вёску

Молодёжная страница "Ветразь"

Энергетыка адыгрывае одну з вядучых роляў у жыццядзейнасці чалавека. Любое, нават нязначнае парушэнне ў рабоце электрычных сетак можа прынесці шмат непрыемнасцей. Таму прафесія «энергетык» з’яўляецца не толькі важнай і прэстыжнай, але і надзвычай адказнай. Менавіта яе абраў галоўны энергетык ААТ «Прудзінкі» Аляксандр Папковіч.

Пасля заканчэння школы Аляксандр, звычайны хлопец з вёскі Булаўкі, паступіў у Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж і вучыўся па спецыяльнасці электраманцер па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Пасля заканчэння пайшоў служыць у армію.
Адслужыўшы, вырашыў вярнуцца на роднаю зямлю. Уладкаваўся на працу ў гаспадарку, на пасаду электраманцера, але на гэтым вырашыў не спыняцца і паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт на факультэт электрыфікацыі. Паспяхова скончыўшы ўстанову, быў прызначаны галоўным энергетыкам таварыства.
Аляксандр сочыць за электраабсталяваннем, распрацоўвае мерапрыемствы па эканоміі электраэнергіі. Калі мы думаем, што ў абавязкі энергетыка ўваходзіць толькі дакументацыя, то памыляемся. Калі здараецца вялікая паломка абсталявання або збой электраэнергіі, Аляксандр першы, хто яе прадухіляе. У свой час дапамагаў мантажнікам збіраць зернесушылку.
У гаспадарку прыйшоў, можна сказаць, па слядах бацькоў. Бацька працаваў механізатарам, а маці загадчыцай склада.
Аляксандр з сям’ёй жыве ў «прэзідэнцкім» доміку.
У мінулым годзе Аляксандр Папковіч заняў другое месца ў вобласці на Дажынках як аператар збожжасушыльнага комплексу і быў узнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй.
Ілона КРАСНАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *