Ва ўчастковых камісіях раёна будзе працаваць 285 чалавек


Завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў участковых выбарчых камісій. У склад 29 камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія будуць працаваць на тэрыторыі нашага раёна, вылучана 285 чалавек. Выбарчыя камісіі неабходна ўтварыць да 5 лютага 2014 года.


Працягваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Як паведаміла старшыня раённай выбарчай камісіі А. У. Зуй, пададзены ўжо дакументы для рэгістрацыі 19 кандыдатаў у раённы Савет. Усяго неабходна абраць 25 дэпутатаў гэтага ўзроўню і 105 — сельскіх Саветаў дэпутатаў. У абласны Савет ад нашага раёна павінны быць абраны 2 прадстаўнікі. Вылучэнне кандыдатаў у раёне ідзе, у асноўным, ад працоўных калектываў, ёсць прэтэндэнты на дэпутацкі мандат, вылучаныя шляхам збору подпісаў. На асобныя акругі ўжо назіраецца альтэрнатыва.
Прадстаўленне ў раённую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, завершыцца 10 лютага. З 11 па 20 лютага будзе праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *