Прафесійнае свята ў аграрыяў

Актуально Общество

Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!
Гэты дзень аб’ядноўвае не толькі тых, хто жыве і працуе ў вёсцы, але ўсіх жыхароў нашага сельскагаспадарчага раёна. Бо кожны так ці інакш мае дачыненне да сельскіх спраў, і ўсе без выключэння карыстаюцца плёнам вашых умелых рук.
Гэты год быў для аграрыяў раёна складаным: неспрыяльнае надвор’е выпрабоўвала на вытрымку і майстэрства. Хлебаробы Верхнядзвіншчыны пераадолелі ўсе цяжкасці і ў чарговы раз даказалі, што валодаюць выключным уменнем працаваць у самых складаных умовах. Раён заняў другое месца ў вобласці па валавому намалоту збожжа, атрыманы важкія ўраджаі іншых сельгаскультур. Нашы працаўнікі вёскі ў чарговы раз сталі пераможцамі рэспубліканскіх «Дажынак» у шасці намінацыях.
Жывёлаводы ўтрымліваюць лідэрства ў вобласці па надоях малака, арганізавана праводзяць зімоўку жывёлы. Новыя тэхналогіі, мадэрнізацыя вытворчасці, тэхпераўзбраенне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў дазваляюць забяспечваць выпуск якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі.
За ўсімі дасягненнямі — нястомная праца людзей, якія прысвяцілі жыццё роднай зямлі. Работнікі аграпрамысловага комплексу заўсёды праяўляюць высокі прафесіяналізм, адданасць справе, здольнасць вырашаць складаныя задачы. Сардэчна дзякуем за гаспадарскі падыход і адказнасць у працы, беражлівыя адносіны да зямлі.
Жадаем моцнага здароўя, вытрымкі і сілы, сямейнага дабрабыту, стабільнасці і ўпэўненасці ў будучым. Нізкі паклон за хлеб на стале і новых здзяйсненняў у вашай паважанай і такой патрэбнай людзям справе!

Раённы выканаўчы камітэт.  

Раённы Савет дэпутатаў. 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *