Каманда ДРУВП ЖКГ перамагла ў абласной спартакіядзе

Актуально Спорт

Каманда Верхнядзвінскага ДРУВП ЖКГ заняла першае месца ў абласной галіновай спартакіядзе работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Удзел у занальных і абласных спартакіядах нашы камунальнікі прымалі штогод і займалі прызавыя месцы ў асобных відах спаборніцтваў. Поўная ж перамога атрымана ўпершыню!
У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Оршы, прымала ўдзел 18 каманд калектываў ЖКГ вобласці з колькасцю працуючых да 600 чалавек. Упартая барацьба ішла ў розных відах спорту: міні-футболе, шматбор’і, гіравым спорце і дартсе. Нашы ўдзельнікі паўсюдна заваёўвалі прызавыя месцы. Найбольшы ўклад у перамогу ўнеслі лепшыя спартсмены камунгаса Кацярына Даніловіч, Іван Лавіцкі, Павел Трыбіс, Валянціна Быкава, Дзмітрый Нікіцін і капітан каманды Ірына Цімашэнка.
Каманда-пераможца ўзнагароджана Кубкам, дыпломамі і прызамі.
С. Аляксандрава.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *