Год беражлівасці ў камунгасе

Актуально

Аб тым, як у калектыве ДРУВП ЖКГ ставяцца да пытанняў эканоміі і беражлівасці, расказвае галоўны інжынер прадпрыемства А. В. УРБАН:

Начальнік участка водаканала Н. Іўлева і кантралёры І. Пачопка, Н. Міхеева ведаюць, што эканомія вады - адна з важных умоў руплівага гаспадарання.

-Пачнем з таго, што ашчаднасць — не часовы лозунг, а настойлівае патрабаванне рэчаіснасці, абавязковая ўмова сучаснага гаспадарання. Грошы на вецер ніхто сёння выкідваць не дазволіць, а, скажам, цяпло, якім камунгас забяспечвае жыллёвы фонд і прамысловыя і сацыяльныя аб’екты, — тыя ж грошы. Вось чаму збіраемся замяніць сёлета 6 кіламетраў цеплавых сетак замест 3,6 кіламетра раней запланаваных. Зразумела, усе трубы папярэдне ізаляваныя, што дазваляе скараціць страты цяпла да 20% — у залежнасці ад дыяметру.
-Андрэй Віктаравіч, не сакрэт, што тэхнічныя магчымасці ДРУВП ЖКГ абмежаваныя…
-Тым не менш, вядзём замену помпавага абсталявання, якое працуе яшчэ з савецкіх часоў і нядрэнна сябе зарэкамендавала, на сучасныя, з больш эканомным энергаспажываннем. На першым этапе пераабсталюем 10 артсвідравін.
-А колькі ўсяго на балансе?
-Пяцьдзесят сем. Прадбачу наступнае пытанне: чаму толькі дзесяць? Справа ў тым, што многія водныя крыніцы запясочаны, а пясок, з якім худа-бедна старое абсталяванне спраўлялася, можа папросту загубіць новае. Гэта як з аўтамабілямі: «савецкі» паедзе на любым бензіне, а іншамарка пакажа нораў, калі не спадабаецца «смак» паліва. Таму дзесяць помпаў — выпрабавальныя. Атрымаецца — будзем укладваць сродкі ў далейшую мадэрнізацыю. Чакаемая эканомія — да 100 тысяч кілават-гадзін за год.
-Сродкі, відаць, сур’ёзныя?
-На праграму энергазберажэння ў цэлым выдзяляецца 6,7 млрд рублёў. І зрабіць трэба многае. Пад тыя ж помпы, да прыкладу, стараемся ўстанаўліваць частотна-рэгулюемыя электрапрывады (ЧРПР). Яны дазваляюць, у залежнасці ад неабходных параметраў ціску, падаваць на помпы 50-47 герц. Такім чынам адзін ЧРПР можа забяспечыць да 20 працэнтаў эканоміі электраэнергіі. Акрамя таго, прылада зніжае пускавы момант пры гідраўдарах, што дазваляе паменшыць рызыку пашкоджання сетак.
Надзённым застаецца ўкараненне рэгулятараў расходу і прыбораў уліку цеплавой энергіі. Што датычыць уліку — усё зразумела. А рэгулятары павінны дазіраваць падачу цяпла ў залежнасці ад тэмпературы вонкавага паветра.
-Колькі іх ужо ўстаноўлена?
-Пакуль што — толькі на ТЦК. А прадугледжана ва ўсіх шматпавярховых дамах горада і Бігосаве.
Мяняем трубчатыя цеплаабменнікі на пласцінчатыя, бо каэфіцэнт карыснага дзеяння першых да 60, а другіх — да 86 працэнтаў, а эканомія — 25 працэнтаў. Новыя цеплаабменнікі зманціраваны на ГВС і ЦТП-2 па вуліцы Кабзуна. На чарзе — шматкватэрныя дамы горада і Бігосава.
-У пад’ездах некаторых дамоў усю ноч ззяюць лямпачкі…
-Праблема вырашаецца. На лесвічных пляцоўках манціруем модульныя прылады аўтаматычнага кіравання асвятленнем. Дарэмна лямпачкі ўключацца не будуць. Трэба яшчэ ўстанавіць 600 падобных прылад — як у горадзе, так і Бігосаве, Валынцах, Асвеі, Шайцераве. Пасля завяршэння работ эканомія электраэнергіі павінна скласці не менш 64 тысяч кілават-гадзін у год.
-У райцэнтры частка прыватных дамоў падключана да цэнтралізаванага ацяплення. Ці не адбіваецца гэта на паказчыках дзейнасці камунальнай гаспадаркі?
-Такі малюнак назіраецца не толькі ў горадзе, але і ў Бігосаве. Запланавана адключэнне жылля, дзе страты цяпла дасягаюць 90%. Аднак гэта не значыць, што гаспадары будуць кінуты на волю лёсу. Аптымізацыя датычыць толькі тых аб’ектаў, дзе ёсць рэальная магчымасць падключыцца да прыроднага газу.
Мікалай АРЛОЎ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



2 комментария по теме “Год беражлівасці ў камунгасе

  1. Я горжусь своей дочерью — Ивлевой Надеждой. Желаю ей и всему коллективу ЖКХ г. Верхнедвинска успехов в трудной, но благородной работе, крепкого здоровья и благодарности от жителей города.

  2. Татьяна! Вы — МАМА нашей Нади,нашей Надюшки,нашей НАДЕЖДЫ, нашей замечательной коллеги, сотрудницы, красавицы, подруги?!!!
    Я думаю, что выражу общее мнение — СПАСИБО ВАМ ЗА ДОЧЬ! Ваша гордость — обоснована!
    За поздравления и добрые пожелания благодарны также. Редко они у нас встречаются. Всё больше — негатив. Но этот негатив подвигает нас работать ещё лучше! (Стараемся)
    Спасибо, что Вы родили и воспитали ТАКУЮ ДОЧЬ, и, как здорово, что нам повезло — ОНА — с нами!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *