Па тонкім лёдзе хадзіць небяспечна

Общество

Надыходзіць сапраўдная зіма, рэкі, азёры і сажалкі пакрываюцца лёдам. Але пакуль не ўдарылі маразы, гэтае покрыва зусім не трывалае.

Таму забараняецца выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў. Пераходзіць вадаёмы зімой можна толькі ў пэўных месцах, а да пачатку руху трэба ўпэўніцца ў трываласці лёду. Робіцца гэта пешняй або колам. Калі пасля першага ўдару лёд прабіваецца і на ім з’яўляецца вада, трэба адразу спыніцца і рухацца назад па сваіх слядах, не адрываючы падэшвы ад паверхні. Правяраць трываласць лёду ўдарамі ног забараняецца.
Пры руху па лёдзе трэба абыходзіць месцы ўпадзення ручаёў, выхаду грунтовых вод і крыніц, умерзлыя кусты і травы.
Нельга выходзіць на лёд у завіруху і ў цёмны час сутак. Пры групавым пераходзе трэба ісці на адлегласці 5-6 метраў адзін ад аднаго.
Пры падлёднай лоўлі рыбы не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці, скакаць, бегаць. Кожны рыбалоў павінен мець пры сабе лінь даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам на другім, патрэбна і выратавальная камізэлька.
Дапамагаючы тым, хто праваліўся пад лёд, можна падаць дошкі, шасты, лесвіцы і іншыя падручныя сродкі. Калі выратавальнікаў двое і больш, лепш утварыць ланцужок, утрымліваючы адзін аднаго за ногі.
Напомню, што пагарджанне пералічанымі правіламі вядзе да няшчасных выпадкаў. За 2009-2010 гады ў рэспубліцы патанула пад лёдам звыш 40 чалавек.
Ю. ГАЙКОЎ,
старшыня раённай арганізацыі таварыства  выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *