Дэгустацыя выявіла і праблемы

Актуально Общество

Інжынерна-тэхнічныя работнікі Верхнядзвінскага хлебазавода арганізавалі дэгустацыю прадукцыі свайго прадпрыемства ў бігосаўскім міні-маркеце «Дзіўны».

На выставе хлеба-булачных вырабаў была прадстаўлена прадукцыя завода практычна ў поўным асартыменце. Прывабная на выгляд і вельмі смачная!
-Вось бы кожны дзень такія хлеб і булкі былі на паліцах нашага магазіна, — сказала пенсіянерка В. Каранеўская. — Але часцей хлеб да нас прывозяць чэрствы, а «кірпічык» наогул сыры, клейкі, есці немагчыма. Прэтэнзіі да якасці гэтага самага запатрабаванага хлеба выказалі іншыя пакупнікі. Былі прапановы пастаўляць хлеба-булачныя вырабы з меншай вагой. Да прыкладу, хлеб «Пшанічны» з мукі вышэйшага гатунку прапаноўваецца боханам у 0,7 кг.
На ўсе прэтэнзіі бігосаўцаў вытворцы далі тлумачэнні. Паабяцалі выканаць пажаданні.
Задаволены пакупнікі тым, што вытворцы працуюць над пашырэннем асартыменту хлебабулачных вырабаў.
-Гэта было планавае мерапрыемства, якое перыядычна праводзіцца з мэтай вывучэння пакупніцкага попыту на хлебабулачныя і іншыя вырабы, — зазначыла намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама В. П. Кучарава. Па ўсіх праблемных пытаннях ці за кансультацыямі можна звяртацца па тэлефоне 5-30-80 ці ў кабінет № 15 райвыканкама.
Людміла АРЛОВА.

 



12 комментариев по теме “Дэгустацыя выявіла і праблемы

  1. Базар, лаянку і ў храме устроіць магчыма; Бог пачуе, але ці дапаможа.
    Не, я не параўноўваю краму з царквой, але куды ж мы коцімся са стаўленнем да хлеба. У былыя часы, калі хлеб выпякаўся ў хаце, нават гучна размаўляць нельга было, не кажучы пра лаянку. А тут выклалі хлеб перад сабой і ўжо давай, усякімі словамі па сакральным. Раней за сталом толькі гаспадар мог хлеб наразаць, раздаваць хатнім лусты ды скібы. Мы жа не жадаем зараз быць гаспадарамі, жадаем бачыць гатовае, смачнае ды нарэзанае.
    А яшчэ ўзгадваецца ўспамін маёй бабулi, якая казала пра тое, што па выпечаным хлебе нават лёс прадказвалі, бо кожны раз, боханы атрымлiвалiся рознымi на выгляд ды смак. Свой жа «лёс» за грошы купляем, ці па нумары 5-30-80 прадказваем. Навучылі нас жаліцца адзін на аднаго, рабіць адзін-аднаму шкоду, злараднічаць,… Справе гэта мала дапамагае, але робіць з усіх нас людзей чэрствых. А ў чэрствых людзей і хлеб гэткі атрымліваецца.

  2. Всегда внимательно читаю комментарии Кастуся, пытаюсь переводить их на более понятный мне русский язык (белорусский я изучаю,и,к моему сожалению,пока ещё не всё могу дословно перевести).Думаю, что аллегорию про хлеб и отношение к нему я «расшифровала» для себя самой и полностью согласна с Кастусем. Уж слишком нам понравилось потреблять, потреблённое — критиковать, всё не так, всё не в лад и платить не хочется. Но выбор-то за нами! Не вкусен и дорог хлеб? Купи муку и пеки сам! Не вкусная колбаса? Вырасти поросёнка или телёнка, потом «сделай колбасу» сам — тебе будет вкусно! Так можно продолжать долго…

  3. По-моему, в статье речь совсем о другом. Не о том, что где-то там лаялись, а о том, как сделать этот наш самый дорогой продукт более качественным и вкусным. Вот в этом как раз и выражается истинная любовь к хлебу, ибо если относишься к нему с почтением, то не будешь печь клейким, кислым или сырым. А у нас он еще часто лежит таким на прилавках. Поэтому организаторы дегустации абсолютно правы, что выслушали мнения людей и стремятся принять меры, чтобы хлеб был лучше.И вообще, давайте не будем защищать огрехи производителя по принципу не хочешь-не бери. Так мы всю жизнь на задворках рынка протопчемся. Берешься за дело — делай как следует.

  4. Мне кажется, что спрос рождает предложение,поэтому сотрудникам ф-ла ОАО » Витебскхлебпром» Верхнедвинского хлебозавода совместно с Верхнедвинским райПо стоило бы ,по мере возможности, произвести мониторинг запросов потребителей и уточнить для своего предприятия, какой регион района в какой продукции нуждается.Не только показательный Верхнедвинск или агрогородок Бигосово. Возможно (утрирую): в Сарье нужно больше «плюшек с изюмом», в Дёрновичах — хлеба «кирпичик», в Волынцах — нарезного батона, а уж в д. Страдно — вынь да положь 3 булки хлеба подового, за с тмином… Читатель выразил, я думаю, общее мнение — ну не должны быть предлагаемые к продаже населению хлеб и хлебобулочные изделия ни клейкими, ни сырыми, ни плесневелыми. Не достойно и не серьёзно коллективу Верхнедвинского хлебозавода предлагать населению в пищу ЭТО…НО! вина ли в таком случае хлебозавода? А не допустили ли ошибку с заявками на количество отпускаемого хлебозаводом ассортимента продукции сотрудники райПо?

  5. Читатель, меры? У тым i справа, што большасць з нас застаецца задаволенымі тады, калі чуюць, што ў дачыненнi да «крыўдніка» былі прынятыя меры. Менавіта ў гэты момант мы і адчуваеццм хвiлiну шчасця, прыліў сіл, злараднічаем.
    Давайце паапладыруем працаўнікам лабараторна-інжынернай службы, напэўна, па выніках гэтай вылазкі яны таксама прынялі меры, кагосьці пакаралі…Каго? Нашых суседзяў, сваякоў, проста знаёмых,… Бо ведаем мы адзін аднаго, усе на адной пляцоўцы жывём, па соль і запалкі адзін да аднаго ходзім. А на справе, вось як яно…
    Паслухаеш аматараў скарг, так ва ўсіх пытаннях эксперты, ну натуральна ўсё-ўсё ведаюць, усюды дойдуць, усіх жыццю павучаць,
    а вось каб за сабой шкарлупіну ад семечак з-пад лаўкі падмесці, рукі не дацягваюцца.
    Так, хлеб у крамах заўсёды розны па якасці, але ён ёсць. І дзякуй суседзям, сваякам ды й проста знаёмым людзям, якія працуючы ў ноч цешаць з раніцы нас свежай выпечкай. Шчыра веру ў тое, што нават калі хлеб злёгку сыраваты, у спякоту кіслявы, а ў холад не высокі, гэтыя людзі зрабілі гэта не са зла.

  6. Удивляете, Кастусь.Откуда такое миротворчество? Значит, если испекли хлеб сырой или «кислявы» — погода виновата? На дегустации люди не «лаюцца», а дают конкретные направления работы потребителям: чтобы пекли, например, хлеб небольших размеров, и его потом не приходилось выбрасывать — ведь даже четвертинок у нас не нарезают; чтобы пекли его в соответствии со спросом, чтобы качество было хорошим, чтобы цены соответствовали калькуляции. И меры принимаются не по наказанию виновных, а по «улучшению потребительского спроса». К чему во всем видеть подвох? Хотя, по большому счету, к некоторым нашим работникам и не лишне принять меры.Сколько у нас еще подельщиков, которые выполняют свои обязанности кое-как, а из-за этого потом терпят люди.Это касается всех сфер деятельности.А такое приспособленчество, как у вас, Кастусь, им только на руку. «Что ни сделаем — потребитель схавает, мол, мы же не со зла, так, от всеобщего пофигизма.»

  7. Читатель, работа ў мяне такая, міралюбная.
    Выправіце мяне, калі я памыляюся, выпечкай у нас займаецца два прадпрыемствы, Райпо ды хлебазавод, асартымент і ў тых, і ў тых вялікі. Вельмі я сумняваюся, што сярод настолькі багатага выбару не знайшлося пшанічнага хлеба вагаю меней за 0,7 кг. Шырокі асартымент і выпускаецца для таго, каб не абмінуць свайго пакупніка, каб задаволіць попыт кожнага. Толькі вось ці дасведчаны пакупнік, ці ведае ён увесь той асартымент, які можа дастаўляцца ў краму ля яго жытла. Гандлю ж гэта не не трэба, прадаўцы цвёрда ведаюць, што асноўная маса пакупнікоў прыходзяць за чорным хлебам, ну і калі даход дазваляе, то і за батонам. Усё астатняе рызыкуе заляжацца на паліцах. Пагадзіцеся, пакупнік не стане папярэджваць прадаўца, што заўтра ён за сваёй пляцёнкай, якую ён заўсёды купляе, не прыйдзе, а вось ці купіць яе хто-небудзь іншы? Малаверагодна. А з раніцы пакупніку ўчорашняе ўжо не трэба, хай сабе яно і больш карыснае.Таму і атрымліваецца, што свежая выпечка на паліцах крамы ляжыць на самым нiзе, пад чэрствай прадукцыяй. Прадаўцы ж, людзі без пафігізму,ім не ўсё адно, якая прадукцыя на прылаўках, яны матэрыяльна адказныя. У такой сітуацыі вельмі зручна мець скандальнага пакупніка, які ў сваіх імкненнях і да кабінета №15 дойдзе. Бо нават, калі сабрацца усім прадаўцам раёну разам, усё адно, перакрычаць мацюкі сваёй галоўнай начальніцы моцы не хопіць.
    Вось, Читатель, і атрымліваецца, што людзі без пафігізму карыстаюцца тымі, каму і на свой хвост брахаць не забароніш. І вельмі шкада, што падставай для гэтага абраны самы сакральны прадукт.
    Што да якасці і надвор’я, то Вы, напэўна, ніколі не мелі справы з дражджавым цестам, відавочна, у Вас па баршчам выдатна.

  8. Ой, Кастусь, уморили! Ваши образные сравнения и про шелуху от семечек,и об облаянном собственном хвосте меня очень впечатлили! просто восторгаюсь! Ёмко и доходчиво. Кастусь, а что такое «кабинет № 15»?

  9. Ды ліха яго ведае, што за кабінет. Цяпер кожны курмель перавагу над іншымі жадае адчуць, вось і ципа працуюць людзі, адказнасць за прамысловасць раёна нясуць. Вельмі патрэбны кабінет, без іх бы нашы адмыслоўцы не ведалі б ні колькі дзірак у сырах павінна быць, ні колькі разынак у булкі пакласці.

  10. Кастусь просто заинтересованное лицо,ему обидно за нападки на хлеб-его работу.
    А так тут все просто:
    Хлеб плохой?-Ну да,производители,значит,недоработали,надо контролировать.
    Размер не устраивает?(Гусары,молчать!)-Возможно,не весь ассортимент завезли,ошибка поставщиков.
    Кто-то говорит,что хлеб плохой?-Может быть просто поклеп от многочисленных бабулек-истеричек.Рекомендуется профилактическое посылание сами знаете куда.
    Вот и весь алгоритм.

  11. Гость1, адкрыю вам таямніцу, працаўнікі харчовых прадпрыемстваў таксама ўжываюць сваю прадукцыю, таму казаць пра тое, што зацікаўленасць у якасці прадукцыі ў іх менш, чым у пакупнікоў, не даводзіцца.
    За здагадку, за эрудыцыю, у дачыненні да маёй асобы,Вам,Гость1, аб’яўляю падзяку. Хаця,я тут не хаваюся за нiкамі, а заўсёды пiшу пад сваiм імем, таму не лічу, што Вы валодаеце нейкай адменнай кемлівасцю.

  12. А я как бы и не хвастаюсь догадливостью.Наоборот,это Вам комплимент-известность,как-никак,причем весьма положительная.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *