А які ўраджай у вас?

Актуально Общество

-Ало, рэдакцыя? Звяртаецца да вас жыхар вёскі Смулькава Гагалінскі. Убачыў у нашай газеце здымак Сашы Мядзюты пад назвай «А если это любовь?». На маім гародзе падобных марковін вялікае мноства. Прыязджайце, паглядзіце!


Ну як не адрэгаваць на такое тэлефанаванне? І наш фотакарэспандэнт адправіўся ў Смулькава, балазе, вёска, лічы, побач. Сапраўды, морквы рознай канфігурацыі на прысядзібным участку Леаніда Уладзіміравіча вырасла багата. Можа, з пункту гледжання дыпламаванага агранома гэта і паталогія, але звычайнаму прахожаму проста цікава, што прырода можа ствараць такія спляценні.
Дарэчы, на агародзе Л. У. Гагалінскага плошчай 27 сотак сёлета выдатна выспелі і бульба, капуста, буракі, цыбуля, і часнок, зрэшты, усё, што было пасаджана-пасеяна вясной.
-Як Вы з усім спраўляецеся, Леанід Уладзіміравіч?
-Трэба ж нечым заняцца на пенсіі. Ды і падабаецца мне агародніцтва. Прыдбаў вось мотаблок — гэта не рыдлёўка з граблямі…
Фота Валерыя САЛАЎЁВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *