Уся маёмасць павінна працаваць

Актуально Райисполком

Ход уцягнення ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, выканання графіка рэгістрацыі нерухомай маёмасці абмеркаваны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. 

Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама А. А. Барздыка, у рэестрах дзяржмаёмасці зарэгістравана 35 юрыдычных асоб, улічаны 3082 аб’екты нерумомасці, 18 з якіх не выкарыстоўваюцца.
Заключаны 53 дагаворы арэнды і 51 дагавор бязвыплатнага карыстання маёмасцю. Суб’ектамі гаспадарання атрымана 123,6 млн рублёў арэнднай платы.
У 2012 годзе ў адпаведнасці з зацверджаным графікам неабходна было ўвесці ў гаспадарчы абарот 23 аб’екты нерухомасці, уцягнута — 21, што склала 91,3% ад неабходнага. Прададзены на аўкцыёне незавершаным будаўніцтвам будынак мехмайстэрні ў в. Громаўкі; здадзены ў арэнду тры сховішчы ў раёне Зялькоў. Закансерваваны лазня ў в. Валынцы, гароднінасховішча, былая базавая школа, размешчаная ў в. Першамайская, былая Ігналінская школа, склад і кацельня ў Стралках.
Планавалася перадаць у бязвыплатнае карыстанне пад інвестпраект будынак кінатэатра «Кастрычнік». Аднак па прычыне адсутнасці інвестара вырашана будынак знесці. Для гэтага неабходна заключэнне аб неадпаведнасці яго тэхнічным нарматыўным актам у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі. Пэўныя захады прымаюцца.
Што датычыць рэгістрацыі аб’ектаў нерухомай маёмасці, то за мінулы год графік яе выкананы толькі на 12%. Найбольшая колькасць незарэгістраваных аб’ектаў належыць СП «Каханавічы», аддзелу адукацыі райвыканкама, СП «Лявонішана», «Дрысенскі», «Боркавічы», «Верхнядзвінскі», ДРУВП ЖКГ.
Сёлета неабходна ўцягнуць у гаспадарчы абарот 19 аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца неэфектыўна.
У сваім рашэнні райвыканкам адзначыў нездавальняючую работу па выкананні графіка дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці кіраўнікоў аддзела адукацыі, сельгаспрадпрыемстваў «Дрысенскі», «Боркавічы», «Каханавічы», «Лявонішана», «Верхнядзвінскі», ДРУВП ЖКГ, раённай ветстанцыі, цэнтральнай раённай бальніцы, заказніка рэспубліканскага значэння «Асвейскі».
Кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, устаноў, сельскіх выканаўчых камітэтаў даручана да 1 студзеня 2014 года завяршыць дзяржрэгістрацыю ўсіх капітальных збудаванняў, у тым ліку і незавершаных будаўніцтвам, ізаляваных памяшканняў, іх частак, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні камунальных унітарных прадпрыемстваў, дзяржустаноў і іншых арганізацый.
Да 31 снежня неабходна забяспечыць безумоўнае выкананне патрабавання Прэзідэнта аб уцягненні ў гаспадарчы абарот усёй нерухомай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца.
Пастаўлена задача ўзмацніць запыт са службовых асоб за захаванне ўстаноўленага парадку спісання асноўных сродкаў; прыняць меры па спагнанні з арганізацый, якія арэндуюць маёмасць, запазычанасці па аплаце арэнднай платы.
Пастаянны кантроль за захаванасцю і ўцягненнем у гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, павінны ажыццяўляць старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Намеснікі старшыні райвыканкама, у сваю чаргу, возьмуць пад асабісты кантроль усю работу па правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.
-Уся маёмасць павінна эфектыўна працаваць, — падкрэсліў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч. — Не трэба шкадаваць не толькі здаваць яе ў арэнду, але і прадаваць, нават за адну базавую велічыню. Любая нерухомасць прыносіць карысць толькі тады, калі мае гаспадара, які выкарыстоўвае яе з максімальнай аддачай.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *