Зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты

Актуально

Акруговая выбарчая камісія Полацкай сельскай выбарчай акругі № 24 па выбарах кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання інфармуе, што 22 жніўня адбылося пасяджэнне выбарчай камісіі, на якой разгледжана пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваны:
ВАЛЯЕВА Наталля Юр’еўна, нарадзілася 27 лютага 1976 года, не працуе, жыве ў г. Наваполацку, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада);
ДАЎГЯЛЛА Георгій Ігаравіч, нарадзіўся 4 лістапада 1964 года, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці;
ЖЫГУНОЎ Аляксандр Фёдаравіч, нарадзіўся 1 студзеня 1954 года, ахоўнік ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа», жыве ў г. Віцебску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі;
ПАПКО Васілій Парфёнавіч, нарадзіўся 19 лютага 1958 года, намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці, жыве ў г. Віцебску, беспартыйны.
Праведзена жараб’ёўка па размеркаванні эфірнага часу для выступлення кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні і радыёвяшчанні РУП РТЦ «Тэлерадыёкампаніі «Віцебск».
28.08.2012 года з 18.35 да 18.55 пройдуць выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё, 30.08.2012 года з 19.00 да 19.20 пройдуць выступленні па тэлебачанні.
С. А. ТРУХАНАЎ,
старшыня акруговай выбарчай камісіі Полацкай сельскай выбарчай акругі № 24.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *