Сесія раённага Савета

Райисполком

Адбылася трынаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой разгледжана пытанне «Аб выкананні Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў раёне». З дакладам выступіў намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, галоўны ўрач УЗ «Верхнядзвінская ЦРБ» В. У. Галяковіч. 

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел дэпутаты раённага Савета А. В. Шыпіла, В. Е. Гладкова, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Н. У. Варановіч, духоўнік каардынацыйнага цэнтра аховы жыцця і сямейных каштоўнасцяў Полацкай епархіі айцец Уладзімір Радзьковіч.
Сесія прыняла Праграму захавання гісторыка-культурнай спадчыны Верхнядзвінскага раёна на 2012-2015 гады, з якой прысутных азнаёміла дэпутат райсавета, начальнік аддзела культуры райвыканкама Т. В. Сыраватнікава.
Разгледжаны іншыя пытанні, па якіх прыняты адпаведныя рашэнні.
Удзел у рабоце сесіі прыняў старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Марковіч.
Вяла сесію старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел.
(Справаздача аб рабоце сесіі будзе надрукавана).
С. АЛЯКСАНДРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *