Рыхтуемся да пасяўной

Жизнь сельских Советов

Актыўна вядзецца вывазка арганікі на палі ў сельгас-прадпрыемстве «Лявонішана». 

Сіламі гаспадаркі і з дапамогай шэфаў вывезена звыш 27 тысяч тон арганічных угнаенняў пры заданні 29, паведаміў галоўны аграном прадпрыемства Сяргей Дзімідзёнак. Для гэтай мэты створаны атрад, які па меры назапашвання арганікі вывозіў яе ад комплексу. Кожны дзень каля 70 тон дастаўлялася на палі.
На вывазцы арганікі старанна працавалі механізатары Пётр Альшэўскі, Аляксей Волес, на пагрузчыку «Амкадор» Уладзімір Кротаў. На дапамогу прыйшлі і шэфы з «Нафтана», якія за гэты час чатырма трактарамі вывезлі 3 тысячы тон арганікі. Да работы падключыўся і мехатрад райаграсервісу.
— З 10 лютага пачалося назапашванне мінеральных угнаенняў, — адзначае аграном. — Набывае іх гаспадарка за асабістыя сродкі. Загадзя падрыхтаваны сховішчы, адрамантаваны дах, вароты, у належны стан прыведзены сцены памяшкання. Бо ад правільнага захоўвання мінеральных угнаенняў залежыць іх якасць. Спяшаюцца ў прадпрыемстве і з рамонтам тэхнікі, бо на 7 сакавіка яна павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці.
Ларыса ЗАЙЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *