Скарб з бульбяных палёў

Общество

У ААТ «Нурава» бульба займае сёлета102 гектары.

 

Цяпер вядзецца ўборка «другога хлеба». Ураджайнасць перавысіла ўжо 200 цэнтнераў з гектара. Част-ку «другога хлеба» ў гаспадарцы плануюць пакінуць на патрэбы жывёлагадоўлі і насенне. Лішкі смачнага і буйнога ўраджаю насельніцтва зможа набыць на раённым восеньскім кірмашы. Да сезону ўборкі падрыхтаваліся загадзя — пачысцілі і прадэзінфіцыравалі сховішчы, узвялі новую сартыровачную, закупілі кантэйнеры. -Бульба як ніводная іншая культура падвяргаецца розным захворванням, яны лёгка перадаюцца наступнаму пакаленню.

 

Таму так важна своечасовае гатункаабнаўленне, — расказаў малады аграном Андрэй Папсуевіч, які прызначаны адказным за вырошчванне «другога хлеба». — У гэтым годзе пасадзілі шмат новых гатункаў. Акрамя традыцыйнага «Скарбу», вырасцілі «Рэд Скарлет», «Архідэю», «Чарадзей», «Астэрыкс» і іншыя. Збіраць ураджай нураўцам дапамагаюць работнікі Луначарскага дома-інтэрната, студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, мясцовыя школьнікі. Уборка бульбы толькі аб’ядноўвае студэнцкі народ. Калі патрэбна, моладзь гатова працаваць з дарослымі і ў выхадныя дні. Для сваіх памочнікаў гаспадарка арганізавала бясплатныя абеды, якія прывозяцца прама ў поле. Іх гатуе повар Ірына Тварановіч. Тэхнікі таксама хапае. Сёлета набылі два новыя КТНы, з якімі працуюць звеннявыя Сяргей Вайсковіч і Мікалай Размысловіч. На бульбаўборачным камбайне, як заўсёды, Міхаіл Шчамель. Не абыйшліся сёлета без дапамогі шэфаў з ААТ «Нафтан», якія паслалі на палі сваіх лепшых механізатараў і 6 адзінак тэхнікі — трактары і МАЗы для адвозкі ўраджаю.

 

Ксенія ЯРАШЭВІЧ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *