Злёт прысвячаўся юбілею

Жизнь сельских Советов Молодёжная страница "Ветразь"

У вёсцы Лісна адбыўся раённы турыстычны злёт, прысвечаны 625-годдзю Верхнядзвінска.

Першыя месцы заваявалі: па валейболу — каманда ААТ «Інвет», па горна-пешаходнаму турызму — ЦРБ, па трыятлону — РВУ «Верхнядзвінскрайгаз», па перацягванню каната — ААТ «Шайцерава», па дартсу — райспажыўтаварыства, па пачатковай турыстычнай падрыхтоўцы — Луначарскі дом-інтэрнат.

У конкурсах мастацкай самадзейнасці і турыстычнага побыту зноў вызначыліся прадстаўнікі дома-інтэрната, у конкурсе вымпелаў — шайцераўцы.

Найлепшыя веды ў віктарыне «Верхнядзвінску-625» прадэманстравала каманда райспажыўтаварыства.

Па выніках злёту першае месца заняла каманда райгазу, другое — Луначарскага дома-інтэрната, трэцяе — ААТ «Інвет». Яны ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, каштоўнымі прызамі.

Аддзел ФКСіТ выказвае ўдзячнасць райспажыўтаварыству, аддзелу культуры райвыканкама, Ліснянскаму лясніцтву, ДЮСШ, райкаму БРСМ, аддзелу ўнутраных спраў, асабіста І. Г. Ушаковай, Ю. Э. Анапрыенка, Дзмітрыю Сівоха за дапамогу ў правядзенні злёту.

19/07/2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *