Злёт прысвячаўся юбілею

У вёсцы Лісна адбыўся раённы турыстычны злёт, прысвечаны 625-годдзю Верхнядзвінска.

Першыя месцы заваявалі: па валейболу — каманда ААТ «Інвет», па горна-пешаходнаму турызму — ЦРБ, па трыятлону — РВУ «Верхнядзвінскрайгаз», па перацягванню каната — ААТ «Шайцерава», па дартсу — райспажыўтаварыства, па пачатковай турыстычнай падрыхтоўцы — Луначарскі дом-інтэрнат.

Продолжить чтение

Адзыўлівыя людзі

Вёска наша невялікая, свайго магазіна няма. Але ўсе неабходныя тавары дастаўляюць вадзіцель аўтакрамы А. Казлоў і прадавец Тамара Пятроўна Аўгусцёнак. Гэта адзыўлівыя, добрасардэчныя людзі. Сама я па стану здароўя не маю магчымасці дайсці да месца, дзе спыняецца аўтакрама, але і вадзіцель, і прадавец знаходзяць час, каб пад’ехаць да майго дому.

Продолжить чтение