Адзыўлівыя людзі


Вёска наша невялікая, свайго магазіна няма. Але ўсе неабходныя тавары дастаўляюць вадзіцель аўтакрамы А. Казлоў і прадавец Тамара Пятроўна Аўгусцёнак. Гэта адзыўлівыя, добрасардэчныя людзі. Сама я па стану здароўя не маю магчымасці дайсці да месца, дзе спыняецца аўтакрама, але і вадзіцель, і прадавец знаходзяць час, каб пад’ехаць да майго дому. Шчыра жадаю ім здароўя і дабрабыту, поспехаў у такой патрэбнай для людзей справе.

Н. КУЗНЯЦОВА, в. Ражэўшчына.

19/07/2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *