Горад рыхтуецца да юбілею

Духовность Жизнь сельских Советов

Раённым выканаўчым камітэтам прынята распараджэнне аб правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 625-годдзю г. Верхнядзвінска.

Дзень горада вырашана правесці 26 чэрвеня 2011 года. Мяркуецца, што да гэтага часу ўсе працоўныя калектывы і жыхары Верхнядзвінска максімальна ўпарадкуюць і ўпрыгожаць свае тэрыторыі і будынкі. Кіраўнікам аддзелаў, упраўленняў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў раёна даручана падрыхтаваць і правесці святочнае мерапрыемства. Зацверджаны аргкамітэт па каардынацыі падрыхтоўкі да юбілею.

Нагадваем, што працягваецца раённы творчы конкурс, прысвечаны 625-годдзю з дня заснавання г. Верхнядзвінска, на які прымаюцца творчыя работы (у друкаваным і электронным выглядзе), прысвечаныя яго гісторыі і сённяшняму дню. Чакаем вашы творы, якія можна прыносіць або дасылаць у рэдакцыю раённай газеты (г. Верхнядзвінск, вул. Міру, 6) або цэнтральную раённую бібліятэку.

С. АЛЯКСАНДРАВА.

18/05/2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *