Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

Духовность

Айцы-марыяне запрашаюць вернікаў на штогадовыя ўрачыстасці ў Росіцы, якія адбудуцца 31 ліпеня — 1 жніўня. Гэта асаблівы час, калі мы разам успамінаем подзвіг веры благаслаўлёных мучанікаў — айцоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас Другой сусветнай вайны.
Праграма ўрачыстасцяў у Росіцы
📌31 ліпеня (пятніца)
18.00 — Імша для пілігрымаў,
20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам,
21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец,
22.00 — канферэнцыя,
22.30 — малітва праслаўлення.
📌1 жніўня (субота)
0.00 — урачыстая святая Імша,
2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа,
3.00 — Росіцкі крыжовы шлях,
7.30 — Літургія ўсходняга абраду,
10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці,
Важна! Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пры сабе абавязкова мець пашпарт.
❗️Для тых, хто жадае прайсці духоўны шлях разам з іншымі пілігрымамі, арганізуюцца пешыя пілігрымкі з Полацка (28 ліпеня) і Друі (29 ліпеня) у Росіцу. Вырашэнне прайсці гэтымі сцежкамі — гэта нагода для малітвы, разважанняў і ўнутранага абнаўлення перад святам. Падрабязная інфармацыя ТУТ>>>



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *