Традыцыйная страва “Клёцкі з “душамі” Віцебскай вобласці

"Наша гасцёўня"

🥔Клёцкі з “душамі” з’яўляюцца традыцыйнай стравай усіх жыхароў заходняй тэрыторыі Віцебскай вобласці. Гатуюць гэтую страву жыхары Лепельскага, Докшыцкага, Ушацкага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Міёрскага, Верхнядзвінскага, Чашніцкага раёнаў.

🍖Паэтычная назва гэтага элемента культуры харчавання паходзіць ад начынкі, якая змяшчаецца ў сярэдзіне клёцкі і называецца “душой”. Адметнасцю нашых клёцак з’яўляецца тое, што душа ў іх гатуецца выключна з крышанага на невялікія кавалачкі мяса ці сала. Да прыгатавання клёцак гаспадыні падыходзілі з усёй адказнасцю. Апраналі чыстую вопратку – кофту, хвартух, хусцінку завязвалі назад.

🔺Гэтая страва – своеасаблівы маркер рэгіянальнай кухні, падкрэслівае адметнасць культуры Віцебшчыны, яе традыцый. Спажыванне традыцыйнай стравы клёцкі з “душамі” яднае род за сямейным сталом, спрыяе выхаванню ў новых пакаленняў паважлівых адносін да продкаў, іх традыцый, і захаванню сваёй культурнай адметнасці.

🪻“Клёцкі з “душамі” – страва, якая ўжо стала кулінарным брэндам Віцебшчыны, пазнавальным па сваіх смакавых і эстэтычных якасцях, і можа далей развівацца, у прыватнасці, выкарыстоўвацца гаспадарамі аграсядзіб, адлюстроўваючы тым самым рэгіянальную кухню.

https://t.me/vitebsk_region_officially/42879



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *