Святкаванне XXXII Дня беларускага пісьменства пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе (Гродзенская вобласць).
У канцэпцыю свята сёлета ўключана некалькі тэм, якія закранаюць як юбілеі класікаў беларускай літаратуры, так і гадавіну з Дня перамогі і Год добраўпарадкавання.
Мерапрыемствы ўжо стартавалі, так, 26 жніўня адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
3 верасня з Мінска адправіцца навукова-асветніцкая экспедыцыя «Да святынь навукі», у рамках якой будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай праваслаўнай царквой.
Маршрут экспедыцыі пройдзе праз некалькі гарадоў, у тым ліку Святое Поле, Зэльву, Казлоўшчыну, Дзятлава, Ашмяны, Іўе, і завершыцца ў Лідзе.
Асаблівую ўвагу на свяце нададуць рэгіянальным пісьменнікам. Будуць працаваць рэгіянальныя пляцоўкі, кожная вобласць рыхтуецца для таго, каб прэзентаваць свой літаратурны патэнцыял, навінкі ў кнігавыданні, рэгіянальныя саюзы пісьменнікаў шырока будуць прадстаўлены дэлегацыямі пісьменнікаў, у аматараў літаратуры, беларускай літаратуры будзе магчымасць сустрэцца з пісьменнікамі.
Акрамя асноўных мерапрыемстваў, звязаных з пісьменнасцю і літаратурай, у праграме свята будуць разнастайныя культурныя і забаўляльныя акцыі. Арганізатары плануюць актуалізаваць фармат мерапрыемстваў, спалучаючы традыцыі і новыя падыходы.