Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

Духовность

2 і 3 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх.
Урачыстасці распачнуцца ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы вечарам у пятніцу, 2 жніўня: у 18 гадзін адбудзецца святая Імша для пілігрымаў. У 20 гадзін – Акафіст росіцкім мучанікам, у 21 гадзіну – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва, у 22 гадзіны – духоўная канферэнцыя, у 22.30 – малітва праслаўлення.
Апоўначы пачнецца ўрачыстая Святая Імша. У 2 гадзіны ночы адбудзецца працэ-сія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа, у 3 гадзіны – Росіцкі крыжовы шлях.
3 жніўня: у 7.30 – Літургія Усходняга абраду, у 10 гадзін – святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці.
У сувязі з правядзеннем 2-3 жніўня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў:
2.08.24 г. – па маршруце Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінск у 21 гадзіну;
3.08.24 г. – па маршруце Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы па заканчэнні Крыжовага шляху.
Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *