Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

Духовность


28 і 29 ліпеня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.
✅ Урачыстасці распачнуцца ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы вечарам у пятніцу, 28 ліпеня: у 18 гадзін адбудзецца святая Імша для пілігрымаў. У 20 гадзін – Акафіст росіцкім мучанікам, у 21 гадзіну – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва, у 22 гадзіны – духоўная канферэнцыя.
✅ Апоўначы пачнецца ўрачыстая Святая Імша. У 2 гадзіны ночы адбудзецца працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа, у 3 гадзіны – Росіцкі крыжовы шлях, у 4.30 – малітва праслаўлення.
Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і раніцу і завершыцца ў суботу, 29 ліпеня, святой Імшой у 10 гадзін.
📌 У сувязі з правядзеннем 28-29 ліпеня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў :
✔️ 28.07.23г. – па маршруце Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінск у 21 гадзіну;
✔️ 29.07.23г. – па маршруце Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы па заканчэнні Крыжовага шляху.
Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *