У Росіцы адбыліся ўгодкі памяці благаслаўлёных пакутнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
Пасля абмежаванняў, выкліканых пандэміяй каранавіруса, сёлетняя сустрэча ў Росіцкім санктуарыі была надзвычай шматлюднай. Сюды прыбыла пешая пілігрымка з Друі ў складзе 105 чалавек, прыехалі госці з розных куткоў Беларусі.
Удзел ва ўрачыстасцях прынялі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі візітатар грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, іншыя духоўныя асобы.
Падчас імшаў, што праходзілі ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы 5-6 жніўня, былі разважанні наконт ахвярнасці хрысціянства, сведчанні вялікай веры росіцкіх пакутнікаў, якія да канца выканалі пастырскую місію, каштоўнасцях сучаснага свету і неабходнасці адстойваць хрысціянскую мараль і жыццё на зямлі.
Падчас урачыстацей адбылася працэсія на пляц мучанітцва, дзе вернікі ўшанавалі памяцб пакутнікаў і разам памаліліся аб захаванні міру ў свеце.