Католікі сёння святкуюць Нараджэнне Божай Маці

Духовность

Першыя ўпамінанні аб святкаванні Ражаства Багародзіцы адносяцца да другой паловы V стагоддзя. У той жа час свята было ўключана ў царкоўны каляндар.

З Новага Запавету вядома, што бацькамі Дзевы Марыі з’яўляюцца Яўхім, які паходзіў з роду караля Давіда, і Ганна – з роду першасвятароў. Дзяцей у іх не было, але нават у пажылым узросце яны не гублялі надзеі і  маліліся Богу, просячы аб дараванні ім дзіцяці. Іх малітвы былі пачуты:  анёл абвясціў ім аб хуткім нараджэнні ў іх дачкі Марыі.

Святкуючы Нараджэнне Багародзіцы, хрысціяне падкрэсліваюць важную ролю, адзведзеную Дзеве Марыі ў ажыццяўленні Божага плана выратавання чалавецтва.

Верхнядзвінскі касцёл носіць імя Нараджэння Найсвяцейшай  Панны Марыі. У нядзелю, 12 верасня, тут адбудзецца парафіяльнае свята ўшанавання Багародзіцы,  на які запрашаюць усіх жадаючых маліцца аб апецы Божай Маці над нашым краем.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *