Сёння – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Память

22 чэрвеня – асаблівая дата ў гісторыі нашай краіны. У гэты дзень 80 гадоў назад гітлераўская Германія напала на нашу зямлю.
1110 дзён і начэй доўжылася нямецкая акупацыя раёна. Вайна прынесла жыхарам Прыдзвіння невыносныя пакуты і боль. У нашым раёне загінуў кожны другі чалавек, усяго фашыстамі загублена звыш 20 тысяч жыхароў, спалена 426 населеных пунктаў.
Мужны і свабодалюбівы народ не скарыўся чужынцам – бесперапынная барацьба на фронце і ў тыле ворага прынесла доўгачаканую Перамогу. У нашых сэрцах назаўсёды жыве памяць аб героях і ахвярах вайны. Сведчаннем гэтаму – помнікі і абеліскі, да якіх з паклонам і ўдзячнасцю ідуць нашчадкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *