Саміт АДКБ

Тема недели

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прыняў удзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Лідары краін АДКБ абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне арганізацыі і свеце ў цэлым, выкананне дасягнутых раней дамоўленасцей і процідзеянне новым выклікам і пагрозам, умацаванне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ.
У сучасных умовах, калі нарастаюць выклікі і пагрозы, саюзніцтва набывае ўсё больш важкі сэнс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што важна не толькі своечасова выяўляць новыя выклікі і пагрозы, але і запускаць механізмы іх адбіцця, максімальна збліжаючы пазіцыі дзяржаў-членаў па калектыўным рэагаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што пандэмія СОVID-19 не толькі ўскладніла праблемы міжнароднага ўзаемадзеяння, але і справакавала абвастрэнне сацыяльных канфліктаў. Па ўсім свеце ідуць беспрэцэдэнтныя масавыя беспарадкі. У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў беспарадкі ў ЗША і краінах Еўропы, якія, паводле яго слоў, аж да апошняга часу лічыліся звышпаспяховымі і ледзь не ўзорнымі «дэмакратыямі».
Беларускі лідар нагадаў аб навязванні між-народнай грамадскай свядомасці двайных стандартаў. Гэта значыць, з аднаго боку, надзвычай жорсткая рэакцыя заходніх улад на пратэсты і ў цэлым непапулярная дзяржаўная палітыка падаюцца імі як аб’ектыўная неабходнасць. З другога – меры іншых краін па забеспячэнні стабільнага развіцця, падтрыманні правапарадку і законнасці выстаўляюцца як дыктатура і дэспатызм.
Сур’ёзную занепакоенасць беларускі лідар выказаў з-за нарошчвання ваеннай прысутнасці ЗША і НАТА каля заходніх граніц АДКБ. Прэзідэнт растлумачыў, што ў першую чаргу размова ідзе аб размяшчэнні дадатковага амерыканскага кантынгенту ў Польшчы і яе планах па стварэнні новых аб’ектаў ваеннай інфраструктуры.
«Разам з тым пад прыцэлам ваеннай актыўнасці знаходзяцца не толькі нацыянальныя інтарэсы Беларусі. У гэтым кантэксце трэба разглядаць і заявы НАТА аб распрацоўцы нейкай новай стратэгічнай канцэпцыі. Мяркую, ужо ўсім зразумела, супраць каго і чаго яна будзе накіравана», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Асаблівую ўвагу Прэзідэнт таксама звярнуў на небывалае раней раскручванне ўсялякіх санкцый. «Гэтыя міжнародна-прававыя меры, якія павінны прымяняцца ў выключных выпадках і толькі для вырашэння важнейшых пытанняў забеспячэння міру і бяспекі, сталі звычайнай практыкай», – заўважыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь у гэтым годзе зведвае на сабе адкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы, у тым ліку праз правакаванне грамадзянскай незадаволенасці.
«Нам адкрыта прапануецца памяняць уладу, законы і сацыяльныя арыенціры. У адваротным выпадку пагражаюць задушыць санкцыямі, разбурыць эканоміку і інфраструктуру, змяніць маральныя асновы нашага грамадства. Цяпер ужо няма сумненняў, што на коне стаялі і да гэтага часу стаяць грамадзянскі мір і цэласнасць Беларусі, – адзначыў Прэзідэнт. – Прытым нам прапануюць памяняць уладу, законы і сацыяльнае арыентаванне з асаблівай формай цынічнасці. Гэтыя прапановы ўжо нават не хаваюцца за нейкія дыпламатычныя фармулёўкі».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў лідарам краін АДКБ правесці ў пашыраным фармаце сустрэчу з абмеркаваннем актуальных пытанняў бяспекі, рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы.
Па матэрыялах БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *