У Верхнядзвінскім касцёле адзначаецца 210-гадовы юбілей

Актуально Духовность

З нагоды 210-годдзя Верхнядзвінскага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 6 – 8 верасня ў райцэнтры адбудуцца святочныя мерапрыемствы.

У пятніцу, 6 верасня, у 18 гадзін пачнецца адарацыя Найсвяцейшага сакрамэнта. У 19 гадзін –– вігілійная святая Імша ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У суботу, 7 верасня, у 14 гадзін адбудзецца асвячэнне Паклоннага крыжа ў мікрараёне; у 14.15 – працэсія да касцёла; 15 гадзін – урачыстая святая Імша ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі; 16.30 – канцэрт хрысціянскага гурта “Laudans”.
У нядзелю, 8 верасня, у 10 гадзін пачнецца святая Імша з нагоды 10-годдзя святарскага пасвячэння ксяндза-пробашча Аляксандра Грыцкевіча. Па заканчэнні – культурная праграма з пачастункам.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні юбілею касцёла.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *