Юбілей адзначыў вядомы верхнядзвінскі краязнаўца і даследчык

Актуально Наш край

75-гадовы юбілей адзначыў наш знакаміты зямляк, краязнаўца, выкладчык, паэт, пісьменнік, журналіст, актыўны ўдзельнік грамадскага і культурнага жыцця Антон Францавіч Бубала.

IMG_2234 копия
Нарадзіўся Антон Францавіч у 1942 годзе ў вёсцы Гісялёва былога Асвейскага раёна. У цяжкія ваенныя гады трапіў у лагер смерці Саласпілс.
У 1963 г. закончыў фізіка-матэматычны факультэт Даўгаўпілскага педагагічнага інстытута, у 1972 годзе – геаграфічны факультэт у Камсамольску-на-Амуры.
Выкладаў у школах Латвіі, у расійскім Амурску, на Міёршчыне, у родным Верхнядзвінскім раёне. Працаваў лектарам пры райкаме партыі, супрацоўнікам рэдакцыі газеты “Дзвінская праўда”. З’яўляецца стваральнікам, а сёння навуковым супрацоўнікам гісторыка-краязнаўчага музея ў Верхнядзвінску.
Заслугі Антона Францавіча на карысць роднай зямлі і яе жыхароў неацэнныя. Ён займаўся зборам матэрыялаў і напісаннем хроніка-дакументальнай кнігі “Памяць” Верхнядзвінскага раёна. Дакладна зведаў кожны куточак роднай зямлі падчас шматлікіх турыстычных вандровак, сабраў багаты краязнаўчы матэрыял, выступаў на міжнародных навуковых канферэнцыях, склаў тапаграфічныя карты, клапаціўся аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў ахвярам вайны. Таленавіты і ўсебакова адораны, з’яўляецца аўтарам яркіх і самабытных вершаў, нарысаў, публіцыстычных твораў, перакладаў і складальнікам кніг аб Прыдзвінскім краі. Друкаваўся ў многіх выданнях рэспублікі, выдаў асобныя зборнікі твораў.
Шмат займаецца з моладдзю, прывіваючы ёй любоў да роднай зямлі і выхоўваючы патрыятычныя памкненні. Актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў, выступае на сцэне і шчодра дзеліцца сваім талентам з землякамі.
Заслугі Антона Бубалы адзначаны многімі ўзнагародамі, а сёлета яму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Верхнядзвінскага раёна.
Нездарма і святкаванне юбілею творцы праходзіла шматгранна і змястоўна. Многія яго калегі, сябры, таварыскія суполкі павіншавалі Антона Францавіча з юбілеем, выказалі словы падзякі за яго вялікую працу і пажадалі доўгага і плённага жыцця. Такія людскія ўвага і падзяка – лепшае прызнанне заслуг чалавека і ацэнка яго дзейнасці.

Працяг чытайце ў газеце «Дзвінская праўда». 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *