У Верхнядзвінску прайшоў вулічны квэст да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Актуально Общество

У нязвыклы вячэрні час гасцінна расчыніла дзверы наведвальнікам раённая бібліятэка.  “Бібліяноч” запрашала правесці цудоўны вечар і абяцала шматлікія гульні, забавы і сустрэчы для гасцей рознага ўзросту. 

IMG_1706

У вулічным квэсце “На шляху да новай кнігі” спаборнічалі дзве каманды – раённай прафсаюзнай арганізацыі і вучняў гімназіі і СШ №2. Гульня-пошук сёлета была прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Удзельнікам давялося прадэманстраваць выдатнае веданне біяграфіі першадрукара Ф. Скарыны, гісторыі горада, па старым фотаздымкам шукаць пункты гульнёвага маршрута, разгадваць рэбусы. Хутчэй з заданннем справілася каманда раённай прафсаюзнай арганізацыі. Вынікам жа пошуку стала слова ксілаграфія.
Дзеці з задавальненнем наведалі “Лабараторыю цудаў”, выбіралі сабе прадказанне, седзячы на казачным троне, а вынікам агульнай працы маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі стала цудоўная казачная карціна. Не было недахопу жадаючых зрабіць сабе прыгожы малюнак у майстра па аквагрыму.

IMG_1712 копия
Для тых, хто хоча выглядаць прывабна ў любых абставінах, карысным стаў майстар-клас па завязванні шалі.
А ў чытальнай зале з прыхільнікамі паэзіі сустрэлася маладая паэтэса Алена Басікірская. Член Саюза пісьменнікаў і журналістаў, супрацоўнік раённай газеты “Міёрскія навіны”, Алена Уладзіміраўна зачаравала прысутных мелодыкай сваіх творчых радкоў і бездакорным валоданнем роднай мовай.

IMG_1781Вершы, якія чытала аўтар, не пакінулі нікога раўнадушным, бо было бачна, што ішлі ад самага сэрца. Маладой паэтке Э. Зуб-рыцкі ў свой час прысвяціў верш, назваўшы яе Птушанём. Верш “Над загадкай радка” Алена прысвяціла памяці нашага паэта-земляка, называючы яго сваім настаўнікам.

IMG_1824

На памяць паэтэсе супрацоўнікі бібліятэкі ўручылі альбом “Залатая паралель Беларусі”.
Разам з Аленай свае вершы чыталі маладыя паэты Міёршчыны Аляксей Рачыцкі і Юлія Вітко.
Цудоўным заканчэннем “Бібліяночы” стала яскравае выступленне артыстаў цэнтра сучаснага мастацтва “Джэм” з г. Міёры.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

IMG_1818

IMG_1802



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *