Ільнозавод забяспечаны сыравінай да наступнага сезону

Актуально Экономика

ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод» з’яўляецца лідарам сярод аднапаточных ільнозаводаў вобласці па аб’ёмах перапрацоўкі сыравіны, выпуску льновалакна, росту прадукцыйнасці працы.

Дырэктар ільнозавода Уладзімір Ракшня (у цэнтры) з членамі калектыву.
Дырэктар ільнозавода Уладзімір Ракшня (у цэнтры) з членамі калектыву.

— Выпуск ільно-сыравіны, пачына-ючы ад поля і заканчваючы перапрацоўкай, забяспечвае прадпрыемства, — расказвае дырэктар ільнозавода Уладзімір Ракшня. – 1100 гектараў на бязвыплатнай аснове арэндуем у сельгаспрадпрыемствах раёна. Сеем правераныя беларускія гатункі “Грант”, “Васілёк” і “Блакіт”. Аб’ём нарыхтаванай сыравіны сёлета склаў 3425 тон пры ураджайнасці 36,8 цэнтнера з гектара. Разліковая магутнасць завода — 3000 тон перапрацоўкі льнотрасты ў год. Гэта – своеасаблівы індыкатар стабільнасці, паказчык майстэрства ўсяго калектыву.
Завод забяспечаны працай да наступнага ўраджаю. Перапрацоўка льнотрасты ў цяперашні час ажыццяўляец-ца ў двухзменным рэжыме. З трасты выходзіць якасная прадукцыя, якая рэалізуецца праз экспартна-сартавальную базу.
На прадпрыемстве занята 82 чалавекі. У калектыве няма цякучкі, ён дружны і згуртаваны. Асабліва адзначае дырэктар работу галоўнага агранома Юрыя Губанава, начальніка мехатрада Мікалая Жука, майстра змены Наталлі Варславан, механізатараў Міхаіла Галавача, Дзмітрыя Харомскага і Дзмітрыя Падольскага.
Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць калегам за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, адказнае стаўленне і любоў да сваёй справы.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *