У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

Духовность

У мінулую  суботу  ў  Верх-нядзвінскім касцёле адбылося парафіяльнае свята  Нараджэн-ня Найсвяцейшай Панны Марыі, у гонар якога названа святыня.  

img_6682

Гэту ўрачыстасць верхнядзвінскія католікі шануюць асабліва: яна прысвечана шчодрай апякунцы касцёла і прыпадае на благаславёны час ураджаю, калі людзі радуюцца пладам зямлі, а прырода цешыць усімі фарбамі цвіцення. Нездарма і алтар Божай Маці ў святыні ўпрыгожвалі сноп і мора кветак, ад якіх Храм, здавалася, зіхацеў пад сонечнымі промнямі.
Аддаць хвалу і пашану Багародзіцы за яе высакародную місію, падзякаваць за апеку і ласку ў касцёл сабралася шмат вернікаў і духоўных асоб. У госці на свята прыбылі Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэ-зіі ксёндз-прэлат Францішак Кісель, святары і законнікі з суседніх парафій. Удзельнікаў урачыстасці сардэчна вітаў пробашч Верхнядзвінскага касцёла Аляксандр Грыцкевіч.

img_6708

img_6768-kopiya
Падчас святочнай Імшы гучалі малітвы, прыгожыя спевы касцёльнага хору і словы ўдзячнасці Божай Маці, якая слухае кожнага, хто звяртаецца да яе са шчырай душой. Як адзначыў у прамове да вернікаў ксёндз Андрэй Букштан, мы прыходзім да Багародзіцы з самымі складанымі і пакутлівымі праблемамі, з якімі можам звярнуцца толькі да Маці, і знаходзім сапраўдную мацярынскую любоў і спагаду, атрымліваем патрэбную дапамогу. Малітва і адкрытае сэрца робяць і нас саміх больш спагадлівымі і міласэрнымі.
Свята працягвалася ўра-чыстай працэсіяй вакол касцёла.
Ад імя раённай улады з парафіяльнай урачыстасцю вернікаў павіншавала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Кісялевіч.
А завяршылася святкаванне пачастункам з мукі і пладоў новага ўраджаю, якім прыхаджане адорвалі ўсіх, хто прыйшоў у касцёл у гэты цёплы і сонечны дзень нараджэння самай ласкавай і добрай у свеце Маці.
С. ДЗВІНСКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *