У Верхнядзвінскай бібліятэцы адбылася сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі

Культура

Запамінальна адзначылі  сваё прафесійнае свята бібліятэчныя работнікі раёна. Яны зрабілі ўсё магчымае, каб пазнаёміць як мага больш людзей з бібліятэчнай сістэмай, зацікавіць і прыцягнуць да сябе новых аматараў кнігі. 

(Злева направа) Пётр Буганаў, Мікалай Балдоўскі, Галіна Загурская, Дзмітрый Маскаленка і Ніна Глацёнак.
(Злева направа) Пётр Буганаў, Мікалай Балдоўскі, Галіна Загурская, Дзмітрый Маскаленка і Ніна Глацёнак.

У Дзень бібліятэк прайшоў шэраг мерапрыемстваў: акцыі, сустрэчы з пісь-меннікамі, выставы, квэст-гульня “Верхнядзвінск: горад стары, горад новы”. Перад будынкам раённай бібліятэкі была разгорнута фотавыстава “Роднага горада рысы”, у фае — выставы кветак “Кветкі ад бібліятэкі” і кніг. Людзі з інтарэсам разглядвалі фотаздымкі, успаміналі падзеі мінулых гадоў, адшуквалі сваіх знаёмых.
Дзіцячая бібліятэка ар-ганізавала сапраўднае свята для юных чытачоў у рамках акцыі “Алея чытаючага дзяцінства”. У праграме былі літаратурныя конкурсы “Пазнай героя”, “Аўтар згубіўся”, “Збяры прымаўку”, “Класікі літаратуры”, акцыі “Мы — за чытанне!”, фотавыстава “Чытаючыя дзеці – разумней усіх на свеце”. Школьнікі з цікавасцю і задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах.
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі было незвычайна га-манліва, а для наведвальнікаў нават не хапала месца. Тут сабраліся аматары паэзіі і чытання, члены клуба “Сучаснік”, бібліятэчныя работнікі, прадстаўнікі райвыканкама. Усіх зацікавіла сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Загурскай, Мікалаем Балдоўскім і Пятром Буганавым, паэтам і музыкантам Дзмітрыем Маскаленка з Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”.
— Восень – асобая пара, — адзначыла вядучая мерапрыемства Ніна Глацёнак. – Любімая рамантыкамі і паэтамі. У паэзіі жывуць чалавечыя пачуцці, светлыя і цудоўныя, там гаворыць душа.
Літаратурнае аб’яднанне “Над-дзвінне” створана ў 1926 годзе як філіял беларускага аб’яднання “Маладняк”. За гэты час выдадзена шмат кніг і альманахаў. Сёння яно аб’ядноўвае трыццаць цудоўных паэтаў, пяць членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія пішуць на беларускай і рускай мовах. З яго суполкі выйшлі таленавітыя і ўсім вядомыя Пятрусь Броўка, Генадзь Бураўкін, Алесь Савіцкі.
Кіраўнік “Наддзвіння” сёння – Мікалаў Балдоўскі – родам з Расіі, доўгі час жыве ў Полацку і апантана захапляецца паэзіяй, любіць музыку і спевы. У мінулым ён — настаўнік рускай мовы і літаратуры. У яго выдадзена некалькі кніг, ёсць вершы на беларускай мове.
Галіна Загурская – паэтэса і мастачка. Яе карціны выстаўляюцца ў Віцебску і Полацку. Да выхаду на пенсію працавала настаўнікам матэматыкі і фізікі, захаплялася паэзіяй, а пасля пачала сур’ёзна займацца ў аб’яднанні. Зараз яна — галоўны рэдактар “Наддзвіння” і прапагандыст беларускай мовы. Выдала тры кнігі вершаў, чакаюць свайго часу яшчэ некалькі зборнікаў вершаў. Нарадзілася ў Лявонпалі і часта бывала ў Верхнядзвінску. Родныя маляўнічыя краявіды натхняюць і даюць сілы для творчасці. Галіна Загурская падарыла бібліятэцы карціну з выявай Верхнядзвінскай царквы.
Афіцэр Пётр Буганаў пачаў захапляцца паэзіяй нядаўна. Але ў яго ўжо ёсць свае выданні. Пасля выхаду ў адстаўку з’явілася больш вольнага часу, і словы нібыта самі паліліся вершаванымі радкамі. Піша пра Беларусь, родныя мясціны.
Лірычныя вершы выходзяць і з-пад пяра Дзмітрыя Маскаленка. Таленавіты чалавек піша песні і сам выконвае іх.
Аўтары чыталі свае вершы, прысвечаныя родным краявідам, любові да Радзімы, каханню і вернасці, віншавалі бібліятэкараў і чытачоў са святам. Як адзначыла Галіна Загурская, бібліятэкары – гэта асобая каста сярод людзей, бо ніхто так шчыра, так апантана і аддана не адносіцца да кнігі. Госці спявалі аўтарскія песні, ім з задавальненнем падпявалі прысутныя. Акампаніятарам выступіў Дзмітрый Маскаленка.
Творцы адказалі на пытанні прысутных і падарылі свае кнігі біблітэцы.
Спецыяліст ТЦСАН Лада Марозава прыйшла на сустрэчу разам са сваімі падапечнымі. Яны выказалі словы падзякі і ўручылі аб’яднанню “Наддзвінне” сувенір, выраблены свамі рукамі.
На мерапрыемстве пры-сутнічалі галоўныя спе-цыялісты аддзела ідэ-алагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Ф. Мароз і С. Ф. Вялічка. Яны павіншавалі бібіліятэкараў з пра-фесійным святам і падарылі новыя выданні аб Верхнядвінскім раёне “Залатая паралель Беларусі”.
Дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Л.А.Куўшынава падзякавала гасцям за цудоўную сустрэчу і выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *