Верхнядзвінску — 630 гадоў!

Актуально Наш край

верхнедвинс

Над вольнаю Дрысай бары,
Гаі над любімай Дзвіною
Звіняць на світальнай зары
I днём, і вячэрняй парою.

Я сэрцам к табе прыкіпеў,
Далёка жыву а ці блізка,
I чуецца горды напеў
Ад сцен ваяра-Верхнядзвінска.

Стагоддзі, як хвалі, плылі
І сечы не раз ускіпалі:
На бітву святую ішлі,
На бітву святую ўставалі.

Крывёй баранілі цябе,
I вораг сыходзіў крывёю.
Жывем мы шчасліва цяпер
Пад яснаю дзвінскай зарою.

Шумяць маладыя жыты,
У сцяг каласы заплятаюць,
Як сімвал святой праваты,
Як мужнасць прыдзвінскага краю.

Эдуард ЗУБРЫЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *