Верхнядзвінск адсвяткаваў 630-гадовы юбілей

Актуально Наш край

IMG_2863 копия

Свята пачалося задоўга да самой юбілейнай даты, якая прыпадала на 9 ліпеня. Верхнядзвінцы рыхтаваліся да Дня горада дружна і адказна: добраўпарадкоўвалі вуліцы і двары, наводзілі парадак, стваралі новыя аб’екты, прадумвалі святочную праграму. За тыдзень да свята пачаліся разнастайныя акцыі і мерапрыемствы, якія ладзілі працоўныя і вучнёўскія калектывы, маладзёжныя арганізацыі і культустановы. На святочны тыдзень былі запланаваны адкрыццё дзіцячых і спартыўнай пляцовак, велапрабег, краязнаўчыя вандроўкі і прэзентацыі твораў аб родным краі.
У Дзень горада Верхнядзвінск сустракаў дарагіх гасцей, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі і замежных краін. Удзел у святкаванні прымалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П. Андрэйчанка, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама В.В. Аскерка, былыя кіруючыя работнікі раёна І.П. Шакола і І.С. Марачкоўская.
Павіншаваць сяброў са святам прыбыло сем замежных дэлегацый з Расіі, Казахстана і Латвіі. Іх узначальвалі главы г.п. Валакаламск В.М. Шароў, Пскоўскага раёна — У.М. Лаўрэнаў, Себежскага раёна – Л.М. Курсянкоў, начальнік Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення сацыяльнай абароны насельніцтва Пскоўскай вобласці А.Л. Мнацаканян, першы намеснік акіма г. Капшагай І.С. Сугураў, старшыня Дагдскай краявой думы Сандра Віскупе, першы намеснік старшыні Краслаўскай краявой думы Аляксандр Еўтушок.
Святкаванне стартавала ўрачыстым шэсцем з Юбілейнай плошчы. Адкрывалі яго, вядома ж, дзеці. Першымі па вуліцы прайшлі мамы з дзіцячымі каляскамі – прысутныя апладысментамі сустракалі самых юных жыхароў Верхнядзвінска. Дзеці былі ўдзельнікамі і танцавальнага флэшмоба, які расквеціў яркімі фарбамі пачатак прадстаўлення. Святочныя сцягі залуналі над плошчай са з’яўленнем верталёта і байкераў. Гасцей віталі ансамбль барабаншчыц і духавы аркестр.
Сапраўдным парадам дасягненняў стала прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Прадстаўнікі працоўных калектываў у суправаджэнні ўпрыгожаных машын, са святочнай сімволікай і атрыбутамі фірменных колераў адзін за адным рушылі ўздоўж вуліцы. Прадстаўляючы кожную арганізацыю, вядучыя расказвалі аб здабытках верхнядзвінскіх прамыслоўцаў, сельгасработнікаў, працаўнікоў сацыяльных устаноў, сферы абслугоўвання, сілавых і кантралюючых ведамстваў, грамадскіх арганізацый. Усе разам яны забяспечваюць паспяховую жыцця-дзейнасць раёна, захоўваючы за ім славу аднаго з вядучых у вобласці і рэспубліцы.
IMG_2876

Шэсце суправаджалася дэманстрацыяй прадукцыі прад-прыемстваў, выступленнямі спартсменаў, касцюміраваным дзействам.
З плошчы калона накіравалася да гарадскога сквера, дзе па традыцыі кожнай вялікай урачыстасці гаспадары і госці горада ўсклалі кветкі да мемарыялу памяці воінам-вызваліцелям Верхнядзвінскага раёна.
Цэнтрам вялікага свята стаў гарадскі парк, які гасцінна сустракаў усіх шматлікімі мерапрыемствамі. У гэты дзень кожны куток любімага гараджанамі месца адпачынку быў напоўнены сюрпрызамі. Працавалі шматлікія выставы, культурныя і забаўляльныя пляцоўкі, горад майстроў, гандлёвыя рады.
Прыцягвалі ўвагу падвор’і сельсаветаў “Вясковы кірмаш” і сельгаспрадпрыемстваў “А ў нашай хаце свята”, дзе дэманстраваліся здабыткі людзей вёскі, брэндавая прадукцыя, вырабы народных майстроў. Свае экспазіцыі на выставах-продажах прадставілі ўсе верхнядзвінскія прадпрыемствы. Можна было прадэгуставаць вырабы хлебапёкаў, кандытараў, сыраробаў, пазнаёміцца з навін-камі вытворцаў.
Многа наведвальнікаў збіралася ля фотадакументальных выстаў, дзе адлюстравана гісторыя Верхнядзвінска і яго жыхароў.

IMG_3145

IMG_9849 копия

 

IMG_2925 копия
Вехі гісторыі горада над Дзвіной ляглі і ў аснову святочнага прадстаўлення “З днём нараджэння, любімы горад!”. Тысячы верхнядзвінцаў і госці ўрачыстасці праз тэатралізаванае прадстаўленне ў выкананні артыстаў раённых устаноў культуры гарталі старонкі летапісу горада-юбіляра. Знаходзячыся на перакрыжаванні шляхоў, ён неаднойчы станавіўся арэнай жорсткіх баёў і перадзелу тэрыторый. А ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў літаральна сцёрты з твару зямлі. Але мужныя і працавітыя людзі гэтага шматпакутнага краю, загартаваныя барацьбой за свабоду і хлеб надзённы, здолелі выжыць і ўзняць зямлю з руін. Горад адбудаваўся і расквітнеў, умацаваў дабрабыт і прыйшоў да свайго 630-годдзя з новымі важкімі здабыткамі.

IMG_3484 копияIMG_3472 копия

IMG_2977

Вітаючы землякоў і гасцей свята, старшыня раённага выканаўчага камітэта І.І. Марковіч адзначыў, што нам ёсць чым ганарыцца. Удалося стварыць новае аблічча горада з сучаснай вытворчасцю і дастойнай інфраструктурай, камфортным жыллём і прывабнымі аб’ектамі добраўпарадкавання. Праведзена сур’ёзная работа па мадэрнізацыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, пашырэнні экспартнага рынку, умацаванні сацыяльнай сферы. Верхнядзвінск мае свой адметны твар, вызначаецца чысцінёй і парадкам. Асабліва падрыхтаваўся ён да свайго юбілею – створаны новыя аб’екты добраўпарадкавання, праведзены дзесяткі культурных і спартыўных мерапрыемстваў.
Галоўным багаццем краю назваў кіраўнік раёна людзей – працавітых, шчырых, сумленных, настроеных на стварэнне. Ён павіншаваў усіх са святам і пажадаў роднаму краю плённага развіцця.
Горача віталі верхнядзвінцы старшыню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П. Андрэйчанку, лёс якога цесна звязаны з гэтым Прыдзвінскім краем. Напрыканцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя пасля заканчэння Лужаснянскага саўгаса-тэхнікума Уладзімір Паўлавіч пачынаў у Верхнядзвінскім раёне сваю працоўную дзейнасць. У 80-я гады вярнуўся сюды ў якасці першага сакратара райкама КПБ.

IMG_3312 копияIMG_2848

IMG_2853

Нагадваючы мінулыя часы і ацэньваючы сённяшні дзень Верхнядзвінска, У.П. Андрэйчанка адзначыў, што яго заўсёды ўражвалі неабыякавасць, ініцыятыўнасць мясцовых людзей. Дзякуючы іх старанню раён дынамічна развіваецца ў правільным накірунку. Не кожная мясціна можа пахваліцца такім сучасным сыраробчым заводам, моцнымі жывёлагадоўчымі комплексамі, мадэрнізаванымі фермамі, як у Верхнядзвінскім раёне. Нават у больш багатыя рэсурсамі савецкія часы ніколі не дасягалі настолькі высокага ўраджаю, як у мінулым годзе. Горад прыйшоў да юбілею добраўпарадкаваным, тут заўсёды высокая культура гаспадарання і быту, адчуваецца пазітыўны настрой на развіццё. Уладзімір Паўлавіч павіншаваў верхнядзвінцаў са святам і пажадаў далейшага росквіту.

IMG_2921 копияIMG_2838 копияIMG_3801 копия 2
Дружнымі апладысментамі падтрымалі ўдзельнікі свята рашэнне аб прысваенні У.П. Андрэйчанку звання “Ганаровы грамадзянін Верхнядзвінскага раёна”.
Высокае званне прысвоена таксама былому намесніку старшыні райвыканкама У. Я. Якаўлеву і намесніку старшыні абасобленага падраздзялення Віцебскага абласнога аграрнага саюза па Верхнядзвінскаму раёну Л. К. Грэсько, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё раёна.
На Верхнядзвіншчыне нямала адметных людзей, якія праслаўляюць сваю зямлю працоўнымі дасягненнямі, моцнымі сем’ямі, грамадскімі заслугамі. Ордэнам Маці на свяце ўзнагароджана Інэса Янаўна Вярыга, якая з мужам Васілём Серафімавічам гадуюць восем дзяцей. За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны тэхнічны дырэктар ААТ “Інвет” Э.І. Смулько і прадавец райпо Г.А. Сушко. Узнагароду і каштоўны падарунак за выратаванне чалавека на водах атрымаў верхнядзвінскі жыхар А.А. Васілёнак.
На свяце гучала многа шчырых віншаванняў гораду-юбіляру і яго клапатлівым гаспадарам. Ад імя кіраўніка вобласці іх перадаў верхнядзвінцам намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама В.В. Аскерка. Ён ўручыў І.І. Марковічу сертыфікат на атрыманне двух сучасных пасяўных агрэгатаў.
Сардэчныя пажаданні дабра і міру гораду-сябру адрасавалі кіраўнікі замежных дэлегацый Себежскага раёна, г.п. Валакаламска Маскоўскага раёна, Пскоўскай вобласці і Пскоўскага раёна, краявых дум Краславы і Дагды, горада Капшагай Казахстана.
Віншавальную тэлеграму ў адрас І.І. Марковіча і ўсіх жыхароў Верхнядзвінска даслала намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н.І. Качанава.
Генеральны дырэктар холдзінга “Марко” М.В. Мартынаў перадаў падарункавы сертыфікат на 70 пар абутку для творчых калектываў РДК. А з галандскага горада Путэн паступілі неабходнае абсталяванне і мэбля для ўстаноў адукацыі і аховы здароўя.

IMG_0007 копия

IMG_3696 копия

IMG_2845 копия 2

IMG_2910 копия

IMG_2860

IMG_2993

IMG_3107

IMG_3050

Святочная праграма працягвалася канцэртамі творчых калектываў раёна, вядомай беларускай групы “Тяни-Толкай”, эстраднай групы “Праект”, шматлікімі забавамі. У парку былі разгорнуты “Кірмаш дабра”, мастацкі дворык і арт-галерэя, выстава рэтра-аўтамабіляў, дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады. Праводзіліся промамерапрыемствы МТС “Верхнядзвінску прысвячаецца”, разнастайныя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы. Цікавую гульнёвую праграму “101 спяшаецца на дапамогу” падрыхтаваў РАНС. Многіх уразіла незвычайнае “Фаер-шоу”. Да паслуг жадаючых былі палёты на верталёце, катанне на кацеры і яшчэ многа захапляльных заняткаў на розны густ.
Завяршыў праграму грандыёзны феерверк – падарунак гораду ад ТАА “Чырвоны бор”.
Ззяючыя снапы салюта адсвечвалі ў бязмежных водах Дзвіны, вітаючы новы дзень старажытнага і вечна маладога Верхнядзвінска.

IMG_3456 копия

IMG_3397 копия

IMG_3581 копия

IMG_3504 копия

IMG_9983 копия

IMG_3605 копия

IMG_9887 копия

IMG_3811 копия

IMG_3331 копия

IMG_9932 копия

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *