У Верхнядзвінскім раёне стартуе жніво

Актуально Общество

Сёння ў раёне дадзены масавы старт уборачнай кампаніі. Па добрай традыцыі кіраўнікі раёна, сельгаспрадпрыемстваў і раённых службаў, спецыялісты аграпрама, святары, культработнікі сабраліся ў КУВСП “Лявонішана”, каб правесці традыцыйны абрад зажынак.

комбайн

Аб’ём работ вялікі. Трэба ўбраць 21155 гектараў зерневых і зернебабовых, 670 гектараў азімага рапсу. Некаторыя сельгаспрадпрыемствы прыступілі ўжо да жніва. Так, зерневыя ўбіраюць у ААТ “Шайцерава”, “Прудзінкі”, “Нурава”, “Антонава-Агра”, КУВСП “Асвейскі”. Азімы рапс — у КУВСП “Боркавічы”, “Каханавічы”, ААТ “Шайцерава”, “Прудзінкі”, “Антонава-Агра”. Па дадзеных райсельгасхарчу, на 25 ліпеня ўбрана 260 га азімага рапсу, 461 га зерневых і зернебабовых.
Важна арганізаваць работу так, каб укласціся ў сціслыя тэрміны. Працоўны дзень пачынаецца з шасці гадзін раніцы. Тэхніка разгортваецца на палетках без прамаруджвання.
Такімі хуткімі тэмпамі пачалі ўборачную кампанію хлебаробы ААТ “Шайцерава”. На палетках працуюць 10 камбайнаў, на адвозцы задзейнічана 7 адзінак тэхнікі. Сёлета неабходна ўбраць 2150 гектараў. Зразумела, што жніво вядзецца пакуль выбарачна, з тых палёў, дзе ўраджай падаспеў. Намалочана 512 тон азімай пшаніцы пры сярэдняй ураджайнасці 45 ц/га, 130 тон аўсу, 68 тон азімага рапсу. На зернесушыльныя комплексы (а іх у сельгаспрадпрыемстве тры) зерне паступае добрае, пры сярэдняй вільготнасці 19-20%.
Асобая ўвага надаецца рэсурсазберагаючым тэхналогіям, тэхніцы бяспекі, уліку і аплаце працы.
Для зладжанай работы створаны ўсе ўмовы. Кожны дзень работнікі атрымліваюць інфармацыю аб паказчыках і заробку. Усе ўдзельнікі жніва напярэдадні ўборачнай кампаніі прайшлі інструктажы, забяспечаны спецадзеннем. Прама ў поле арганізавана двухразовае харчаванне, абсталяваны месцы харчавання, механізатары забяспечаны таксама свежай пітной вадой.
Ксенія КАВАЛЁНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *