У Верхнядзвінску адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Актуально Общество

IMG_8863

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 72-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дзень Незалежнасці – сімвал суверэнітэту нашай дзяржавы, гераічнага мінулага і мірнага будучага беларускага народа. Наш абавязак – памятаць аб тым, на чым засноўваецца свабода роднай зямлі.
Сёлетняе свята мы адзначаем у 75-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая стала выпрабаваннем для беларускага народа. З асобай пашанай успамінаем загінуўшых у змаганні за мір, нявінных ахвяраў фашызму, нізка схіляемся перад подзвігам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Перамога здабыта неверагодным напружаннем сіл, жыццямі мільёнаў нашых суграмадзян. Беларусь заплаціла за яе кожным трэцім сваім жыхаром, а наш раён – кожным другім. За свабоду Айчыны землякі мужна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, набліжалі вызваленне напружанай працай у тыле.
Сучаснае пакаленне бязмежна ўдзячна змагарам за свабоду і беражэ заваёвы міру.
Мы ганарымся тым, што жывём у міралюбівай дзяржаве і адкрытыя для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, сёння працягваюцца ў эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўнітве. У 57-ы раз сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы пацвярджаем вернасць традыцыям.
У галоўнае свята нашай дзяржаўнасці асабліва выразна адчуваем адзінства і духоўную моц нацыі, любоў да сваёй Радзімы. Наш народ умацоўвае незалежнасць стваральнай працай, высокай абароназдольнасцю, развіццём духоўных і нацыянальных каштоўнасцяў. На паляпшэнне дабрабыту людзей накіраваны сёння намаганні дзяржавы, і гэта дазваляе пераадолець усе складанасці сусветных эканамічных і палітычных працэсаў.
Сардэчна дзякуем усім, хто воінскай службай і самаадданай працай умацоўвае і праслаўляе нашу зямлю. Гэта свята напаўняе нас патрыятызмам і выклікае жаданне дзейнічаць у імя росквіту Беларусі. Сіл і натхнення ўсім на гэтым шляху! Моцнага здароўя, міру і шчасця на роднай зямлі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *